Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.06.21

“Лепшы клас” 2020-2021

Віншуем пераможцаў конкурсу “Лепшы клас”

2020-2021 навучальнага года

Вось і скончыўся наш незабыўны навучальны год! Вынікам вучэбнай і пазакласнай працы стаў вынік конкурсу «Самы лепшы клас».

З верасня па май 2020/2021 н.г. праходзіў конкурс “Лепшы клас года”, у якім школьныя вучнёўскія калектывы прэтэндавалі на званне “лепшых”. За актыўны ўдзел у конкурсах, творчых і спартыўных мерапрыемствах, акцыях навучэнцы атрымлівалі не толькі граматы і дыпломы, але і балы ў турнірнай табліцы. У ходзе правядзення конкурсу было адзначана, што класы сталі больш актыўныя і згуртаваней.

1 верасня 2021 года адбудецца святочная лінейка, на якой пераможцам будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды.

Лепшымі класамі навучальнага года сталі:

I месца - IV “Б” клас, класны кіраўнік Пятровіч Марына Іванаўна

II месца – III “Б” клас, класны кіраўнік Лявіцкая Алена Геннадзьеўна

III месца - IV “А” клас, класны кіраўнік Анішчанка Алёна Васільеўна

Віншуем класы-прызёры школьнага конкурсу “Лепшы клас года” сярод класных калектываў сярэдняй і старэйшай школы.

I месца - V “В” клас, класны кіраўнік Нікіфірава Алена Станіславаўна

II месца – VI “В” клас, класны кіраўнік Папко Наталля Міхайлаўна

III месца - VI “Г” клас, класны кіраўнік Цімафеева Алеся Канстанцінаўна

Самымі спартыўнымі класамі сталі VI «А» клас, VII «В» клас і IX “В” клас.

Віншуем усіх пераможцаў і іх класных кіраўнікоў!

Жадаем новых перамог!

Раздзелы сайта