Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Экскурсіі

27 сакавіка 2023 года абылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны каледж інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжаля”. У экскурсіі прымалі ўдзел навучэнцы выпускных 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. Спачатку для выпускнікоў у актавай зале была паказана прэзентацыя каледжа, растлумачаны ўмовы паступлення. Пасля гэтага навучэнцы выпускных класаў прайшлі ў майстэрні, дзе былі прадэманстраваны майстар-класы па розных спецыяльнасцях. Экскурсія прайшла на высокім узроўні. Усе засталіся задаволеныя.

17 лютага 2023 года адбылася экскурсія на Міжнародную спецыялізаваную выставу “Адукацыя і кар’ера”. Удзел прымалі навучэнцы   9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". На выставе былі прадстаўлены навучальныя ўстановы горада Мінска, абласных цэнтраў. Прадэманстраваны майстар-класы, паказаны прэзентацыі прафесій і адукацыйных праграм. Выпускнікі школы змаглі даведацца пра ўмовы паступлення ў розныя навучальныя ўстановы. На выставе навучэнцы пазнаёміліся таксама з умовамі далейшага навучання за мяжой. Прысутнічалі прадстаўнікі расійскіх вышэйшых навучальных устаноў. Экскурсія прайшла на высокім узроўні. Выпускнікі былі задаволены.

 

9 красавіка 2022 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Спачатку ў актавай зале адбылася прэзентацыя ліцэя, былі паказаны творчыя нумары навучэнцаў дадзенай установы адукацыі. Пасля гэтага для выпускнікоў была праведзена экскурсія па ліцэю, паказаны майстэрні, прадэманстраваны майстар-класы. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

2 красавіка 2022 года абылася экскурсія ў ДУА “Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. У экскурсіі прымалі ўдзел навучэнцы выпускных 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. Спачатку для выпускнікоў была паказана прэзентацыя ліцэя, потым выступіў дырэктар гэтай навучальнай установы. Пасля гэтага былі праведзены майстар-класы па спецыяльнасцях “Грамадскае харчаванне”, “Гандлёвая справа”. Напрыканцы навучэнцы прайшлі ў рэсурсны цэнтр, дзе ім прадэманстравалі трэнажоры бульдозера, камбайна і экскаватара. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна. Усе засталіся задаволеныя.

 

 

19 сакавіка 2022 года адбылася экскурсія ў філіял "Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага". Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". Перад выпускнікамі выступілі намеснікдырэктарапа вучэбнай рабоце каледжа і сакратар прыёмнай камісіі. Былі паказаны навучальныя лабараторыі і рэсурсныя цэнтры. Адбылася таксама прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцяў, былі растлумачаны ўмовы паступлення ў дадзены каледж. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

26 лютага 2022 года адбылася экскурсія ў філіял БНТУ "Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж". Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". Перад выпускнікамі выступіў намеснік дырэктар каледжа. Былі паказаны навучальныя лабараторыі па некаторых дысцыплінах. Адбылася таксама прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцяў, былі растлумачаны ўмовы паступлення ў дадзены каледж. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

17 красавіка 2021года абылася экскурсія ў ДУА “Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. У экскурсіі прымалі ўдзел навучэнцы выпускных 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. Спачатку для выпускнікоў выступіў дырэктар установы адукацыці, была паказана прэзентацыя ліцэя, потым праведзены майстар-класы па спецыяльнасцях “Грамадскае харчаванне” і “Гандлёвая справа”. Пасля гэтага навучэнцы прайшлі ў майстэрні, дзе ім прадэманстравалі трэнажоры бульдозера і экскаватара. Напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы змог паспрабаваць сябе ў якасці кіроўцы трактара. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна. Усе засталіся задаволеныя.

 

29 сакавіка 2021 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Спачатку ў актавай зале адбылася прэзентацыя ліцэя, былі паказаны творчыя нумары навучэнцаў дадзенай установы адукацыі. Пасля гэтага для выпускнікоў была праведзена экскурсія па ліцэю, паказаны майстэрні, прадэманстраваны майстар-класы. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

12 сакавіка 2021 года адбылася экскурсія ў філіял БНТУ "Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж". Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". Перад выпускнікамі выступілі дырэктар каледжа і выкладчык, адказны за прафарыентацыйную работу. Навучэнцы Міханавіцкай школы наведалі музей. Былі паказаны навучальныя лабараторыі па некаторых дысцыплінах. Адбылася таксама прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцяў, былі растлумачаны ўмовы паступлення ў дадзены каледж. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

19 лютага 2021 года адбылася экскурсія на Міжнародную спецыялізаваную выставу “Адукацыя і кар’ера”. Удзел прымалі навучэнцы   9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". На выставе былі прадстаўлены навучальныя ўстановы горада Мінска, абласных цэнтраў. Прадэманстраваны майстар-класы, паказаны прэзентацыі прафесій і адукацыйных праграм. Выпускнікі школы змаглі даведацца пра ўмовы паступлення ў розныя навучальныя ўстановы. На выставе навучэнцы пазнаёміліся таксама з умовамі далейшага навучання за мяжой. Прысутнічалі прадстаўнікі расійскіх вышэйшых навучальных устаноў. Экскурсія прайшла на высокім узроўні. Выпускнікі былі задаволены.

 

14 сакавіка 2020 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х і 11-х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Спачатку ў актавай зале адбылася прэзентацыя ліцэя, былі паказаны творчыя нумары навучэнцаў дадзенай установы адукацыі. Пасля гэтага для выпускнікоў была праведзена экскурсія па ліцэю, паказаны майстэрні, прадэманстраваны майстар-класы. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

29 лютага 2020 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 7 будаўніцтва”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Спачатку ў актавай зале адбылася прэзентацыя ліцэя, выступіў з уступным словам дырэктар, былі паказаны творчыя нумары навучэнцаў дадзенай установы адукацыі. Пасля гэтага выпускнікі разбіліся на групы, была праведзена экскурсія па ліцэю, паказаны майстэрні, прадэманстраваны майстар-класы па дэмантажу ацяпляльнай сістэмы, вырабу лапаткі па шаблону і іншыя. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

15 лютага 2020 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 3 машынабудавання". Удзел прымалі навучэнцы 9- х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Выпускнікі азнаёміліся з рознымі спецыяльнасцямі, умовамі паступлення ў ліцэй, прахаднымі баламі. Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па ліцэю, паказаны майстэрні. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

1 лютага 2020 года выпускнікі 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” наведалі УА “Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ”. Спачатку ў актавай зале выступіла кіраўніцтва ўстановы адукацыі, была паказана прэзентацыя, навучэнцы каледжа яскрава прадставілі свае спецыяльнасці ў вершаванай форме, з музыкай і спевамі. Пасля гэтага для выпускнікоў адбылася экскурсія па каледжу, расказана пра ўмовы паступлення ў дадзеную навучальную ўстанову. Выпускнікі наведалі майстэрні, трэнажорную залу, паспрабавалі свае сілы ў электрагазазварцы. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

18 студзеня 2020 года выпускнікі 9-х і 11-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” наведалі УА “Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя В.Е.Лабанка”. Спачатку ў актавай зале была паказана прэзентацыя, затым прайшоў канцэрт з удзелам навучэнцаў каледжа. Пасля канцэрту для выпускнікоў адбылася экскурсія па каледжу, расказана пра ўмовы паступлення ў дадзеную навучальную ўстанову. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

14 снежня 2019 года адбылася экскурсія ў УА «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці і бытавого абслугоўвання насельніцтва». Прымалі ўдзел выпускніцы 9-х класаў Міханавіцкай сярэдняй школы. Спачатку ў актавай зале была прадэманстравана прэзентацыя каледжа, дэталёва расказана пра кожную спецыяльнасць і спецыфіку навучання. Пасля прэзентацыі ў майстэрні каледжа адбыўся майстар-клас «Масаж і маска для пэндзляў рук, пакрыццё пазногцяў лакам». Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

6 снежня 2019 года адбылася экскурсія ў філіял БНТУ "Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж". Удзел прымалі навучэнцы 9- х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". Выпускнікі Міханавіцкай школы азнаёміліся з рознымі спецыяльнасцямі, умовамі паступлення ў каледж, прахаднымі баламі. Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па каледжу, паказаны навучальныя лабараторыі па некаторых дысцыплінах. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

 

 

14 лістапала выпускнікі 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа” наведалі 25-ю Міжнародную спецыялізаваную выставу-ярмарку “Прадэкспа-2019”. На выставе былі прадстаўлены кандытарская, хлебапякарская , малочная прадукцыі, здаровае харчаванне і іншае. Адбыліся майстар-класы вядомых шэф-кухароў і кандытараў. Вельмі спадабалася навучэнцам дэгустацыя лепшых узораў прадукцыі,якая выпускаецца беларускімі хлебапёкамі і кандытарамі. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

 

10 апреля учащиеся 10 класса посетили ежегодную выставку современных технологий "Tibo-2019". 

В этом году на «ТИБО-2019» представлено более 100 компаний из 16 стран. Впрочем, самые большие стенды на мероприятии, как и в прошлые несколько лет, у телеком-операторов МТС и velcom | A1, «Белтелеком», beCloud и компании Huawei.

Основное внимание на стенде velcom | A1 уделили тестовым 5G-сетям, которые оператор строит совместно с компанией ZTE.
На совместном стенде DJI и «Хобби Парк» рассказывали о последних летающих дронах производителя.
Рядом расположился стенд «Тесла», где показывали последние модели моноблоков производителя. Из новинок — компактные компьютеры, по форме напоминающие Mac mini от Apple. Несмотря на относительно небольшие размеры, «железо» внутри них десктопное, а не мобильное. А еще такие компьютеры можно устанавливать не только горизонтально, но и вертикально.


28 сакавіка 2019 года абылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля”. У экскурсіі прымалі ўдзел навучэнцы выпускных 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. Спачатку для выпускнікоў у актавай зале была паказана прэзентацыя ліцэя, растлумачаны ўмовы паступлення. Пасля гэтага навучэнцы выпускных класаў прайшлі ў майстэрні, дзе былі прадэманстраваны майстар-класы па розных спецыяльнасцях. Экскурсія прайшла на высокім узроўні. Усе засталіся задаволеныя.

2 сакавіка 2019 года абылася экскурсія ў ДУА “Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. У экскурсіі прымалі ўдзел навучэнцы выпускных 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. Спачатку для выпускнікоў была паказана прэзентацыя ліцэя, потым праведзены майстар-клас па спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне” з далейшай дэгустацыяй блюд беларускай кухні. Пасля гэтага навучэнцы прайшлі ў майстэрні, дзе ім прадэманстравалі трэнажоры бульдозера і экскаватара. Напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы змог паспрабаваць сябе ў якасці кіроўцы трактара і грузавой машыны. Экскурсія прайшла цікава і пазнавальна. Усе засталіся задаволеныя.

15 лютага 2019 года адбылася экскурсія на Міжнародную спецыялізаваную выставу “Адукацыя і кар’ера”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў ДУА "Міханавіцкая сярэдняя школа". На выставе былі прадстаўлены навучальныя ўстановы горада Мінска, абласных цэнтраў. Прадэманстраваны майстар-клас па вырабу ўпрыгожванняў для аздаблення пірагоў, паказаны прэзентацыі прафесій і адукацыйных праграм. Выпускнікі школ змаглі даведацца пра умовы паступлення ў розныя навучальныя ўстановы, прахадныя балы за мінулы год. На выставе навучэнцы пазнаёміліся таксама з умовамі далейшага навучання за мяжой. Прысутнічалі прадстаўнікі такіх дзяржаў, як Польшча, Літва, Латвія, Германія і іншыя. Экскурсія прайшла на высокім узроўні. Выпускнікі былі задаволены.

6 лютага 2019 года адбылася экскурсія ў філіял БНТУ "Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж". Удзел прымалі як навучэнцы 9-х класаў, так і 11-га класа ДУА "Міханавіцкія сярэдняя школа". Перад выпускнікамі выступілі дырэктар каледжа і сакратар прыёмнай камісіі. Навучэнцы Міханавіцкай школы наведалі музей, выставу тэхнічнай творчасці. Былі паказаны навучальныя лабараторыі па некаторых дысцыплінах. Адбылася таксама прэзентацыя ўсіх спецыяльнасцяў, былі растлумачаны ўмовы паступлення ў дадзены каледж. Экскурсія прайшла на высокім узроўні.

26 студзеня 2019 года адбылася экскурсія ў УА “Мінскі дзяржаўны абласны каледж”. Прымалі ўдзел у экскурсіі навучэнцы 9 “А” класа ДУА “Міханавіцкая сярэдняя школа”. У актавай зале выступіў спачатку дырэктар каледжа, затым пачаўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню адчыненых дзвярэй. На сцэне былі прадстаўлены некалькі выступленняў навучэнцаў каледжа. Гасцям таксама была паказана прэзентацыя тых спецыяльнасцей, якія можна атрымаць у данай установе адукацыі. Цікавым момантам можна лічыць удзел навучэнцаў Міханавіцкай школы ў складанні калажу з выкарыстаннем выразак з часопісаў і далейшым прадстаўленнем выніку сваёй працы на сцэне. Экскурсія прайшла цікава, насычана і пазнавальна.

6 красавіка 2018 года навучэнцы 9-х класаў ДУА “Міханавіцкая СШ” разам з Савіч Аксанай Міхайлаўнай, адказнай за прафарыентацыйную работу, і намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Пімашэнка Юрыем Іванавічам наведалі УА “Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 імя І.М.Жыжаля”. У актавай зале прайшла прэзентацыя ліцэя. Былі прадстаўлены спецыяльнасці данай вучэбнай установы, умовы паступлення і асаблівасці навучання. Пасля гэтага навучэнцы змаглі азнаёміцца з памяшканнямі для вучобы, майстэрнямі. Для будучых абітурыентаў быў праведзены майстар-клас па нанясенні дэкаратыўнай штукатурцы на сцены. Навучэнцы Міханавіцкай сярэдняй школы змаглі самі паспрабаваць сябе ў ролі штукатура. Экскурсія прайшла цікава і насычана.

З мэтай правядзення прафарыентацыйнай работы 14 лістапада 2017 года пад кіраўніцтвам Савіч Аксаны Міхайлаўны, адказнай за прафарыентацыйную работу ў ДУА “Міханавіцкая СШ”, і Піліпёнак Таццяны Пятроўны, класнага кіраўніка 9 “В” класа, адбылася экскурсія на спецыялізаваную выставу-кірмаш “Прадэкспа-2017”. Удзел прымалі навучэнцы 9-х класаў (21 чалавек).

На выставе быў прадстаўлены шырокі асартымент айчыннай і замежнай прадукцыі. Праводзіліся конкурсы на лепшы верш-рэкламу пра хлеб, разыгрывалася малочная прадукцыя нашай краіны. Навучэнцаў вельмі ўразілі кандытарскія вырабы, прадстаўленыя на кірмашу (торты нагадвалі сапраўдныя шэдэўры).

Пад уплывам наведанай выставы некаторыя навучэнцы зацікавіліся прафесіяй кандытара. Ніхто не застаўся раўнадушным.

Раздзелы сайта