Знакамітыя выпускнікі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама

Дзяржаўная установа адукацыі Міханавіцкая сярэдняя школа

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоуная
Skip Navigation Links

Кантактная інфармацыя

Адрас:
223070
Мінскі раён
а/г Міханавічы,
вул. Савецкая д. 8
Тэлефоны:
Дырэктар 8 017 514-84-50
Прыёмная 8 017 514-84-51
Сацыяльны педагог          8 017 514-84-60
Завуч пачатковай школы    8 017 514-84-59
Бухгалтар 8 017 511-61-72
Электронная пошта:
mihanovichi@minsk.edu.by
№ рэгістрацыйнага
пасведчання
6141202836 ад 15.06.2012


Cтатистика посещений

Яндекс.Метрика

 

 Выпускнік Міханавіцкай няпоўнай сярэдняй школы 1935 года.

        Барысёнак Аляксандр Міхайлавіч

Палкоўнік. Узнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонай зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага ІІІ-й ступені, двумя медалямі “За баявыя заслугі”, юбілейнымі медалямі. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў працаваў выкладчыкам у ваенных вучылішчах г. Ульянаўска, Куйбышава, Душанбе.

 Выпускнік Міханавіцкай няпоўнай сярэдняй школы 1937 года.

               Гучок Пётр Іосіфавіч. (29.07.1923 – 18.04.1945)

Герой Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года).

Лётчык праслаўленага злучэння, якім камандаваў А.І. Пакрышкін. За час баявых дзеянняў Пётр Гучок здзейсніў больш за 200 баявых вылетаў, змагаўся ў паветры 56 разоў. Знішчыў 20 варожых самалётаў. Узнагароджаны двума ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. 18 красавіка 1945 года ў час паветранага бою ў раёне Берліна баявая машына Гучка была падбіта зенітнай артылерыяй фашыстаў. Старшы лейтэнант Пётр Гучок пахаваны на могілках савецкіх салдат у польскім горадзе  Чэнстахаў.

 Выпускнік Міханавіцкай школы 1966 года.

        Баркоўскі Віталь Міхайлавіч

 Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2000 г.). Лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (1998 г).

Галоўны рэжысер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа (1997), з 1999 па 2009 гг. - мастацкі кіраўнік.  Пераможца і лаурэат больш за 15-ці міжнародных і айчынных тэатральных фестываляў. Паставіў больш за 70 спектакляў.    Адзначаны Кембрыджскім універсістэтам як “Чалавек ХХ  стагоддзя”. З 2010 года Віталь Баркоўскі працуе  галоўным рэжысерам  Смаленскага драматычнага тэатра імя А.Грыбаедава.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1973 года.

               Лось Пётр Дзмітрыевіч. 

Чэмпіен свету сярод юніёраў па класічнай барацьбе 1975 года.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1983 года.

Трафіменка Аляксандр Анатольевіч

Майстар спорту СССР. Член зборнай СССР (з1984 па 1989 гг.) па вольнай барацьбе.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1989 года

     Куляшоў Юрый Яўгенавіч

У 1994г. закончыў Мінскае вышэйшае інжэнернае  ракетнае  вучылішча супрацьпаветранай абароны. 

Палкоўнік. Прафесар Акадэміі ваенных навук РФ (2004г.)  Начальнік  кафедры разведкі і замежных армій факультэта ваеннай разведкі, дацэнт, дактарант  УА “Ваенная акадэмія РБ”. Вучоная ступень кандыдата ваенных навук (2000г.)

 Атрымаў 2 патэнты за вынаходніцтва.    Узнагароджаны знакам “Аб’яднаная сістэма СПА дзяржаў-удзельнікаў СНД”, узнагароджаны 3 дзяржаўнымі ўзнагародамі  РБ, у тым ліку Указам Прэзідэнта РБ медалём “За безупречную службу” 3 ступені. Воінскае званне – палкоўнік.

 Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1999 год.

    Молаш Дзмітрый Васільевіч. 

Член зборнай каманды Беларусі па футболу, чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі па футболу. Капітан футбольнай каманды “Дынама” Мінск.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1996 года.

Булатаў Сяргей Рымавіч.  Неаднаразовы прызёр рэспублікі па таэквандо.