Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Пераемнасць дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Нарматыўныя дакументы

Пераемнасць дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Міханавіцкая сярэдняя школа”

 

Паняцце “пераемнасць” паміж усімі этапамі навучання разглядаецца як галоўная ўмова непарыўнай адукацыі, выхавання і развіцця дзіцяці, якое заключаецца ў устанаўленні адзінай лініі развіцця асобы.

Мэта дашкольнай адукацыі – рознабаковае развіццё і сацыялізацыя выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнясці з яго ўзростам і індывідуальнымі магчымасцямі.

Мэта пачатковай адукацыі – фарміраванне ведаў, умнняў, навыкаў і інтэлектуальнае, творчае і фізічнае развіццё вучня.

Пераемнасць прадугледжвае, з аднаго боку, суправаджэнне дзяцей у школу з узроўнем агульнага развіцця і выхавання, якія адказваюць патрабаванням школьнага навучання, с другога боку – апору школы на ўяўленні, уменні і навыкі, якія ўжо засвоены дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Асноўныя задачы пераемнасці дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

  • Удасканаленне якасці адукацыі;
  • Захаванне агульных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  • Павышэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па забеспячэнню пераемнасці;
  • Ажыццяўленне комплекснага падыходу пры рэалізацыі ўсіх напрамкаў выхаваўчай работы;
  • Актывізацыя работы па павышэнню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці законных прадстаўнікоў выхаванцаў і вучняў.

 

Пры планаванні і арганізацыі работы ва ўстанове адукацыі выкарыстоўваюцца эфектыўныя формы работы з педагогамі, вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі ў працэсе забеспячэння пераемнасці і непарыўнасці дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Арганізацыйна-педагагічныя мерапрыемствы:

üсупрацоўніцтва паміж выхавацелямі і настаўнікамі пачатковых класаў;

üарганізацыя дадатковых адукацыйных паслуг па падрыхтоўцы дзяцей да школы;

üвывучэнне вопыту выкарыстання варыятыўных форм, метадаў і прыёмаў работы ў практычнай дзейнасці настаўнікаў і выхавацелей.

Работа з педагагічнымі кадрамі:

üкансультацыі, круглыя сталы

üарганізацыя псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей.

Выхаваўчая работа:

üсвяты, сустрэчы, выставы.

üэкскурсіі па пасёлку, у школьны музей

Узаемадзеянне з сем’ямі вучняў:

üкансультацыі бацькоў,

üасветніцкая дзейнасць.

У рамках аказання дадатковых паслуг арганізавана аб’яднанне па інтарэсах “Школа будучага першакласніка”, дзе з кастрычніка па май вядзецца работа па падрыхтоўцы да навучання ў школе дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі на пастаяннай аснове, заняткі наведваюць 16 чалавек. Заняткі праводзяцца 1 раз на тыдзень (3 урока па 35 хвілін). Для фарміравання матывацыі да навучання і цікавасці на самаго працэса з дзецьмі праводзяцца заняткі псіхалагічнай падрыхтоўкі да школы. Педагогі праводзяць карэкцыйныя і развіваючыя практыкаванні на развіццё ўвагі, мыслення, успрымання, памяць, ўяўлення.

 

 

 

Раздзелы сайта