План работы
Канцэпцыя развіцця музея
Відэаматэрыялы
Экскурсійныя маршруты
Рэсурсны цэнтр
Чытайце нашы навіны ў сеткавых групах УКантакце “Михановичи Музей”, Інстаграм “@museum_michanovichi”
Музей “Гісторыя п. Міханавічы” быў створаны ў снежні 2002 года. У снежні 2008 года пад час святкавання стогадовага юбілею школы адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі музея, якая складаецца з 10 раздзелаў і займае 53 кв.м. У 2015 годзе музею прысвоены статус “народнага” (№ 40 ад 31.03.2015). У 2020 і ў 2025 годзе музей “Гісторыя п. Міханавічы” падцвердзіў статус “народны”. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 25 ад 04.04.2020, №98 ад 01.10.2025. Кіруе музеем з дня яго заснавання педагог дадатковай адукацыі Леўкавец Марыя Мікалаеўна.
Экспазіцыя музея складаецца з дзесяці раздзелаў:
- “На скрыжаваннях гісторыі”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць аб гісторыі ўтварэння станцыі Міханавічы, на аснове рукапісаў і карцін Васіля Харкова, аб удзеле жыхароў Міханавіч у партызанскай барацьбе супраць польскіх акупантаў і ў здымках першай беларускай мастацкай кінастужцы “Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча.
- “Старонкі мужнасці”. Фотаматэрыялы і дакументы раздзела знаёмяць наведвальнікаў з удзельнікамі партызанскага руху перыяду Вялікай Айчыннай вайны: сям’ёй Бачыла, піянеркай Зояй Бурай, сувязной Агапай Макарэвіч і інш. Тут жа дэманструецца схема базы партызанскай брыгады імя Калініна, якая размяшчалася з 1942 па 1944 гадыў Кайкаўскім лесе.
- “Нашы землякі – твае героі, Бацькаўшчына”. Раздзел прысвечаны Героям Савецкага Саюза, лёс якіх звязаны з Міханавічамі: ураджэнцу нашых мясцін Матрунчыку Іосіфу Васільевічу і выпускніку Міханавіцкай няпоўнай сямігадовай школы 1937 года Пятру Іосіфавічу Гучку. Фотаздымкі ваенных гадоў, копіі дакументаў і пісьмаў расказваюць аб жыцці і высокім баявым майстэрстве лётчыкаў, загінуўшых напярэдадні Дня Перамогі.
- “Нашчадкі Перамогі”. Фотаздымкі першых пасляваенных гадоў, дакументы (1930 -1946гг) чыгуначніка Ліверынава Івана, прадуктовыя і прамтаварныя карткі 1946 года, аблігацыі расказваюць аб тых, хто здабыў Перамогу і аднаўляў разбураныя вёскі і жыццё ў цяжкі пасляваенны час.
- “Гісторыя краю ў лёсах землякоў”. Фотаздымкі членаў сям’і Баркоўскіх розных часоў, па якіх можна прасачыць гісторыю краю на працягу ХХ стагоддзя. Сярод членаў гэтай сям’і удзельнікі Першай і Другой сусветных войнаў, першыя калгаснікі і камсамольцы, рэпрэсіраваныя і г.д. Тут жа матэрыялы, якія знаёмяць з жыццёвым і творчым шляхам Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, вядомага тэатральнага рэжысёра Віталя Міхайлавіча Баркоўскага.
- “Працоўная слава краю”. Матэрыялы расказваюць аб прадпрыемствах і працаўніках п. Міханавічы.
- “Гісторыя школы”. Фотаздымкі першага будынка школы, фотакопія пахвальнай граматы выпускніка 1937 года, будучага Героя Савецкага Саюза Пятра Гучка, фотаздымкі настаўнікаў і выпускнікоў 1939 і 1946 года і іншыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць асобныя старонкі стогадовай гісторыі школы.
- “Піянерская слава”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць пра слаўную гісторыю піянерскай дружыны імя П.Гучка савецкіх часоў і пра сённяшнія справы членаў БРПА.
- “Жыццё, адданае школе”. Фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы, якія сведчаць пра перажытыя выпрабаванні, самаадданую працу настаўнікаў і тэхнічных работнікаў Міханавіцкай школы розных гадоў.
- “Галерэя талентаў”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць пра таленавітых выпускнікоў школы і Узорны фальклорны калектыў “Калыханка”, тут жа прадстаўлены вершаваныя зборнікі, фларыстычныя кампазіцыі, вышыўка і карункавыя сурвэткі, вырабы з керамікі педагогаў школы, а таксама прадметы дзіцячай творчасці сённяшняга дня.