Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Праект "Зялёная школа"

Праграма "Зялёныя школы" - гэта рух у рамках сумеснага праекта ЕС і Праграмы развіцця ААН, мэтай якога з'яўляецца стварэнне сеткі школ і пазашкольных адукацыйных устаноў, якія клапоцяцца аб экалагічным выхаванні школьнікаў. Гэтая праграма папулярная ва ўсім свеце - у ёй удзельнічаюць больш за 40 тысяч школ з 46 краін.

Аб удзеле ў рэалізацыі праекта “Зялёныя школы”

 

З мэтай арганізацыі ўдзелу навучэнцаў і педагогаў “Міханавіцкай сярэдняй школы” у адукацыйным праекце “Зяленыя школы”,

ЗАГАДВАЮ:

1. Арганізаваць работу па ўключэнні навучэнцаў і педагогаў “Міханавіцкай сярэдняй школы” у рэалізацыю адукацыйнага праекта “Зяленыя школы” з 01.10.2021.

2. Прызначыць адказнымі каардынатарамі па выкананні заданняў праекта “Зяленыя школы” Завадскага Ф.С., намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, Лавіцкую К.В., педагога-арганізатара.

3 Прызнаць:

Мацкевіч А.М., Анішчанка А.В., Серакову К.У., Лавіцкую К.В., Вітушка Д.І., Датуашвілі З.Т. адказнымі каардынатарамі па выкананні заданняў раздзела 1 “Біяразнастайнасць”.

Рэзова С.У., Шлопак Г.У., Цімаховіч Т.У., Фёдараву К.А. адказнымі каардынатарамі па выкананні заданняў раздзела 2 “Энергазберажэнне”.

Туміловіча І.Р. адказным каардынатарам па выкананні заданняў раздзела 3 “Водазберажэнне”.

Пімашэнка Ю.І., Лавіцкую К.В., Мароз Г.М., Вітушка Д.І., Салахаву І.Я., Мішкову Л.І. адказнымі каардынатарамі па выкананні заданняў раздзела 4 “Зварот з адходамі”

Шамшорык В.М.адказным каардынатарам па выкананні заданняў раздзела 5 “Якасць атмасфернага паветра”

Лавіцкую К.В., Тімафееву А.К., Нагорную Л.В. адказнымі каардынатарамі па выкананні заданняў раздзела 6 “Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю (экалагічныя ініцыятывы)”.

4. Адказным каардынатарам:

4.1. ажыцяўляць дзейнасць па рэалізацыі мерапрыемстваў на падставе Палажэння аб рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зяленыя школы”;

4.2. зацвердзіць план па выкананні заданняў па праграме “Зяленыя школы”;

4.3. забяспечыць інфармаванне аб ходзе рэалізацыі адукацыйнага праекта з дапамогай афіцыйнага сайта;

4.4. прадаставіць справаздачу аб рэалізацыі выхаваўчага праекту для атрымання статусу “Зяленая школа” у абласны рэсурсны цэнтр да 15.06.2022.

5. Кантроль за выкананнем загаду ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Завадскага Ф.С.

 

Раздзелы сайта