Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

 Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год


Мэта: фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму; інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае развіццё асобы вучня; фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
Задачы:
1. Павышаць прафесійны ўзровень спецыялістаў, выкарыстоўваючы рэсурс метадычных семінараў і мерапрыемстваў прафесійнай накіраванасці, курсаў павышэння кваліфікацыі, ствараць умовы для прафесійнага і асобаснага росту педагогаў пры абавязковым выкананні плана атэстацыі педагагічных работнікаў.
2. Забяспечыць эфектыўнае суправаджэнне вучняў профільных класаў для паступлення ва ўстановы адукацыі выбранага профілю праз правядзенне прафарыентацыйных мерапрыемстваў. Фарміраваць і развіваць функцыянальнай адукаванасці вучняў. Выбудоўваць сістэму работы і механізмы матывацыі вучняў да атрымання адукацыі, мінімальна неабходнай для паспяховай індывідуальнай кар’еры і атрымання прафесіі.
3. Забяспечыць рэалізацыю прынцыпу інклюзіі, якая забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх вучняў з улікам разнастайнасці асаблівых індывідуальных адукацыйных патрэбаў і індывідуальных магчымасцей кожнага вучня. Стварыць умовы для пазаўрочнай занятасці вучняў, накіраваныя на прафілактыку залежнасцей, папярэджання супрацьпраўных дзеянняў шляхам аб’яднання намаганняў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
4. Фарміраваць маральныя каштоўнасныя арыентацыі на аснове прынятых у грамадстве правілаў, нормаў паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, нацыі і дзяржавы (патрыятызм, грамадзянскасць, павага да абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавеку працы і старэйшаму пакаленню, беражлівыя адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, патрэбнасць у самарэалізацыі і самаўдасканаленні, імкненне кіравацца правіламі аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, прытрымліванне прынцыпам здаровага ладу жыцця).
5. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору школы за кошт больш актыўнага прыцягнення сродкаў з пазабюджэтных крыніц, ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Метадычная мэта: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў.

Перспектыўныя накірункі дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі

“Міханавіцкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

-      забеспячэнне бесперапыўнага павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту ў інфармацыйна-адукацыйнай прасторы;

-      удасканальванне сістэмы работы па павышэнню прафесійнага ўзроўню і вынікаў працы педагогаў па пытаннях дапрофільнай падрыхтоўкі, профільнага навучання;

-      рэалізацыя праектнай дзейнасці па фарміраванні ў навучэнцаў асноў сямейнай культуры сродкамі народнай педагогікі;

-      арганізацыя адукацыйнай, асветніцкай і метадычнай дзейнасці ўстановы адукацыі па вывучэнні, творчаму засваенню і папулярызацыі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу этнакультурных, этнапедагагічных традыцый беларускага народа;

-           развівіццё і ўдасканальванне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя;

-            развіццё і ўдасканальванне сістэмы работы школы як апорнай установы па адукацыйнай інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Раздзелы сайта