Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькоўскі ўніверсітэт

Бацькоўскі ўніверсітэт

Мэта бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен садзейнічаць устанаўленню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

 

Асноўныя задачы бацькоўскага ўніверсітэта:

• фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства;

• актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

• фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

• забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага няшчасця і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем'ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

• арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г.д.

Мэтавая група – бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Работа бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцяў развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень – «Маё дзіця – малодшы школьнік» – для бацькоў навучэнцаў I-IVкласаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень – «Маё дзіця – падлетак» – для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень – «Маё дзіця – старшакласнік» – для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Формы правядзення заняткаў:

традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен досведам працы і г.д.);

дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, работа на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

  

ТЕМАТИЧЕСКИЙ ПЛАН РАБОТЫ РОДИТЕЛЬСКОГО УНИВЕРСИТЕТА

Раздзелы сайта