Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.05.21

Апошні званок

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года "Апошні званок" прайшла 29 мая 2021 года ў Міханавіцкай сярэдняй школе.

Адзінаццаць школьных гадоў праляцелі, як адно імгненне.

Для настаўнікаў - гэта часцінка іх жыцця, якую яны пражылі разам з вучнямі, аддаючы ім свае веды, вопыт, любоў. Для бацькоў – гэта ўсведамленне таго, што дзеці ўжо дарослыя, і зараз іх чакаюць новыя клопаты.

Выпускнікі школы выпусцілі ў неба паветраныя шары, пакланіліся настаўнікам і назаўсёды развіталіся са школай.

Апошні школьны званок далі выпускнік 11 класа Ліктаравічус Уладзіслаўі вучаніца 1 "А" класа Ганчарык Ульяна.

Для выпускнікоў пачынаецца новы, напоўнены значнымі падзеямі, жыццёвы шлях. Пажадаем ім поспехаў!

Раздзелы сайта