Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.05.23

Цікавыя экскурсіі

Вучні Міханавіцкай сярэдняй школы наведалі Мемарыяльным комплексе "Хатынь" музей, які пакінуў глыбокі след у душы кожнага. Дзеці дакрануліся да старонак гісторыі Беларусі не толькі перыяду ВАВ, але і значна ранейшага часу. І змаглі асэнсаваць, што на працягу шматлікіх стагоддзяў наша зямля пакутавала ад нашэсцяў чужынцаў і ад знішчэння беларускага народа. Аб трагедыі Хатыні слухачы даведаліся ад сведкаў, якім удалося выжыць: інтэрактыўныя выявы хлопчыка і дзяўчынкі на сцяне і ў люстэрку  паведамілі пра страшны лёс роднай вёскі. Прайшоўшы ўсе залы музея, вучні змаглі адчуць ўвесь боль беларускага народа і яго прагу да міра.

Раздзелы сайта