Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.06.22

Выпускны баль

Вось і прайшоў выпускны вечар -2022! Вечар радасных віншаванняў і сумных развітанняў. Многае застанецца ў дарагіх сэрцу школьных сценах: шчаслівы і бесклапотны смех, сяброўскія размовы, звонкая трэль званка, які запрашае на ўрок, і спакойны голас настаўніка, які захапляе ў краіну ведаў. Ззаду засталіся перажыванні з-за дрэнных ацэнак і хвалявання перад кантрольнымі, апошні званок і выпускныя экзамены, але ўсе гэтыя моманты назаўжды ўпісаны яркімі фарбамі ў вашыя сэрцы. Увесь калектыў школы ад усёй душы хоча павіншаваць вас са сканчэннем школы і пажадаць далейшых поспехам на няпростым шляху да ведаў, надзейных сяброў побач і толькі радасных запамінальных момантаў.

Раздзелы сайта