Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.22

"Нам гэты мір завешчана берагчы"

Да 77-гадавіны Вялікай Перамогі навучэнцы Міханавіцкай сярэдняй школы загаддзя рыхтавалі вершы, малюнкі, пісалі сачыненні і эсэ, стваралі відэаролікі. Праведзены акцыі “Абеліск” па навядзенні парадка на брацкай магіле аг. Міханавічы і на магіле партызанкі Валянціны Плятнер.

З задавальненнем дзеці прымаюць удзел у акцыі “Чытаюць дзеці пра вайну, мір, Радзіму”

У Міханавіцкай школе ўсе навучэнцы, пачынаючы з ІV класа, умеюць шукаць звесткі пра сваіх родзічаў, ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на інфармацыйных парталах “Памяць народа” і “Партызаны Беларусі”.

Напярэдадні Дня Перамогі ў межах рэспубліканскай акцыі “Герой маёй сям’і” педагогі, навучэнцы і іх бацькі распачалі стварэнне Кнігі Памяці “Герой маёй сям’і”. У Кнізе Памяці на 5 мая адлюстравана больш за 60 біяграфічнах звестак і баявых шляхоў родзічаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Праз Вайбер групы класных калектываў праходзіць сумесная пошукава-даследчая работа “Герой маёй сям’і”.

У народным музеі “Гісторыі п. Міханавічы” для навучэнцаў арганізаваны тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, прагляд і абмеркаванне краязнаўчых відэаролікаў.

З І па ХІ клас з навучэнцамі праводзяцца Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”, тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

 

Раздзелы сайта