Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.22

«Аб чым звоняць званы Хатыні?"

Дзінь-дзінь, дзінь-дзінь-дзінь...

Што гэта звініць, Хатынь?

Тут звінелі сініцы i палазы,

i звінелі жаўранкі ў паднябессі.

Тут звінелі дзіцячыя галасы,

тут звінелі дзявочыя песні.

Тут звінела пчала, i звінела піла,

i звінела каса, i звінела даёнка,

i звінелі, на радасць усяго сяла,

тут вясельныя бомы звонка.

А. Вярцінскі. «Што гэта звініць, Хатынь?»

22.03.2022 ў Міханавіцкай сярэдняй школе прайшоў Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?", прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.

На мерапрыемстве прысутнічала памочнік пракурора Мінскага раёна Залатарова А.І. Урок быў накіраваны на асэнсаванне навучэнцамі трагедыі беларускага народа, які падчас Вялікай Айчыннай вайны падвергнуўся жорсткаму генацыду.

Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?" быў праведзены ва ўсіх класах. З выкарыстаннем прэзентацыі настаўнікі расказвалі навучэнцам пра падзеі ў Хатыні як прыкладзе палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб тым, што мы ніколі не павінны забываць страшныя старонкі гісторыі вайны, аб адказнасці кожнага чалавека на зямлі за мір і спакой.

 

Раздзелы сайта