Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.03.22

Экскурсія на ААТ "Газпром трансгаз Беларусь"

17 сакавіка вучні профільнага  класа Міханавіцкай сярэдняй школы наведалі ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" магістральны газаправод "Ямал - Еўропа", дзе пазнаёміліся з дзейнасцю газатранспартнага прадпрыемства.
Начальнік газакампрэсарнай службы Сіроткін Ігар Мікалаевіч патлумачыў прынцып працы сістэмы транспарціроўкі і размеркавання прыроднага газу, а таксама акцэнтаваў увагу школьнікаў на самыя запатрабаваныя ў кампаніі «Газпром» прафесіі.
Пасля прагляду фільма пра ўладкаванне асноўных аб'ектаў газатранспартнага прадпрыемства школьнікі разам з начальнікам кампрэсарнай станцыі "Мінская" газакампрэсарнай службы Бяссонавым Аляксандрам Юр'евічам наведалі дыспетчарскую службу, дзе хлопцы змаглі ўбачыць, як у рэжыме рэальнага часу супрацоўнікі службы кіруюць працэсам транспарціроўкі прыроднага газу.

  Асноўная мэта гэтага праекта - увядзенне ў будучую спецыяльнасць.  Адкрыццё класа дазволіць паглыблена вывучаць профільныя прадметы і весці падрыхтоўку нашых вучняў для паступлення ў профільныя ВНУ, а ў далейшым забяспечыць прыток высокакваліфікаваных маладых спецыялістаў для працы ў ААТ «Газпром».

Раздзелы сайта