Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.02.22

Арганізацыя дзейнасці школьных музеяў і краязнаўчай работы

У межах Тыдня “Арганізацыя дзейнасці школьных музеяў і краязнаўчай работы” з 14 лютага па 19 лютага ў Міханавіцкай сярэдняй школе праводзяцца мерапрыемствы рознай тэматыкі.

 

14 лютага ў народным музеі “Гісторыя п. Міханавічы” прайшла рэспубліканская Гадзіна Памяці, у якой прымалі ўдзел навучэнцы VІІІ-х класаў. Пісьмовы ўрок “Каханне і подзвіг”, прысвечаны гісторыі кахання ваеннай медсястры Зінаіды Тусналобавай і афіцэра Чырвонай Арміі Іосіфа Марчанка.

У межах рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах маіх землякоў” толькі за першых тры дні тыдня мерапрыемствы музея наведала 160 навучэнцаў. Прагляд краязнаўчых відэаролікаў пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, жыхароў Міханавіч, экскурсіі па выставе ў народным музеі “Гісторыя п. Міханавічы” у хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту выклікаюць цікавасць, не пакідаюць абыякавымі нікога. Напярэдадні, 12 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбылася сустрэча навучэнцаў з Завадскім Фёдарам Сцяпанавічам, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Фёдар Сцяпанавіч з кастрычніка 1984 года па май 1986 года праходзіў ваенную службу ў Афганістане. Камандзір танка Фёдар Завадскі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двойчы быў паранены.

Для навучэнцаў ІХ-х класаў ў межах тэматычнага Тыдня праводзяцца экскурсіі ў межах пазакласнай работы па вучэбных прадметах гісторыя Беларусі і сусветная гісторыя.

19 лютага для вучняў VІІ-х класаў адбудзецца сустрэча ў музеі да Дня абаронцы Айчына “Гартаем старонкі салдацкага альбома” з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Пімашэнка Юрыем Іванавічам, які афіцэрам праходзіў службу на касмадроме Байканур. Традыцыйнай стала такая сустрэча з семікласнікамі, якая ўжо на працягу апошніх гадоў адбываецца ў школьным музеі. 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта