Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.12.21

Справаздача аб правядзенні акцыі “Цуды на Каляды”, “Нашы дзеці”

У рамках акцыі “Нашы дзеці” навучэнцы 1-11 класаў стварылі ў школе святочны навагодні настрой: на акенцах абсоўваюцца беласнежныя сняжынкі, сплятаючыся ў разнастайныя казачныя кампазіцыі, у фае і кабінетах зіхацяць ёлачкі-прыгажуні, у фае 1 паверха размясцілася ўтульная фотозона з прыбранай елачкай. Школа гатовая да сустрэчы Каляд і Новага года!

У розных класах прайшлі творчыя майстар-класы для дзяцей па вырабе упрыгожванняў для дома, сувеніраў зробленых у рознай тэхніцы, віншавальных паштовак.

З 27 снежня па 29 снежня праходзілі навагоднія ранішнікі. Радасцю, смехам, гульнямі, пляскамі была акутана школа ў гэтыя дні. Казачныя героі падарылі дзецям чароўнае казачнае прадстаўленне. Дзеці паўдзельнічалі ў навагоднім карагодзе з Дзедам Марозам і Снягуркай і пагулялі ў цікавыя гульні.

У межах акцыі “Цуды на Каляды” вучні Міханавіцкай сярэдняй школы прынялі рашэнне паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі пад назвай “Скрынка адвагі”, прыдуманай дзіцячымі лекарамі-анколагамі за мяжой, ідэю якой паўсюдна падхапілі неабыякавыя людзі і ў нашай краіне. Сэнс акцыі заключаецца ў напаўненні скрынкі цацкамі, якія выступяць у якасці “адвагі” для дзетак, палепшаць хвіліны іх болю, палегчаць іх пакуты ў працэсе лячэння і проста прынясуць ім радасць. Такая акцыя праводзілася ў нашай школе ўпершыню... Мы дзякуем усім удзельнікам, якія адгукнуліся і напоўнілі “скрынку адвагі” радасцю, усмешкамі, цацкамі. Усе сабраныя падарункі былі перададзены ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

  

Раздзелы сайта