Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.12.21

Вынікі конкурса

Конкурс вырабаў “Цуды з ПЭТ-бутэлькі і другаснай сыравіны” праходзіў з 15.11. па 30.11.2021.

У наш час вельмі актуальнай стала экалагічная праблема ўздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе.

Мэтай правядзення конкурсу “Цуды з ПЭТ-бутэлькі і другаснай сыравіны” з'яўляецца абуджэнне цікавасці моладзі да вырашэння экалагічных праблем з дапамогай мастацтва, беражлівых адносін да навакольнага свету, пераўтварэнне прадметаў другаснай сыравіны ў новыя прадметы ўтылітарнага або дэкаратыўнага прызначэння, а таксама развіццё дзіцячай і юнацкай творчасці.

Многія вучні і бацькі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць са сваімі дзецьмі ў экалагічнай выставе “Цуды з ПЭТ-бутэлькі і другаснай сыравіны”.

На ўдзел у конкурсе паступіла 23 работы. Усе працы вельмі цікавыя, арыгінальныя і крэатыўныя. Камісіі неверагодна складана было абраць пераможцаў, але тым не менш яны вызначаны.

Пераможцы вучняў у катыгорыі 1-2 класы: Рэзоў Мацвей 1 “Б” клас, Калыхневіч Максім 2 “Б” клас, Шульга Яўгенія 1 “А”, Працко Мірон 1 “Г” клас, Купрыянцэва Кацярына 2 “Г” клас, Шлопак Сафія 1 “Б” клас.

Пераможцы вучняў у катыгорыі 3-4 класы: Барысюк Дзмітрый 3 “Б” клас, Лазарчык Маргарыта 4 “В” клас, Пісарева Сцефанія 4 “Б” клас, Нягрэй Мілання 3 “Б” клас, Немчанка Настасся 3 “Б” клас.

Пераможцы вучняў у катыгорыі 5-11 класы: Немчанка Вікторыя 9 “Б” клас, Злобіна Настасся 9 “А” клас.

Выказваем ВЕЛІЗАРНУЮ ПАДЗЯКУ усім, хто прыняў удзел у конкурсе.

 

  

Раздзелы сайта