Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.03.21

Акцыя

“Дом без гвалту”

Прафілактычная акцыя пад такой назвай праводзіцца ў Беларусі з 29 сакавіка па 9 красавіка. Яе мэта -- далучыць грамадзян да аказання дапамогі і садзеяння дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту. Сярод задач мерапрыемства -- расказаць грамадзянам аб негатыўных наступствах бытавых канфліктаў і неабходнасці своечасова рэагаваць на іх, у тым ліку і без жадання канфліктуючых бакоў; давесці інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем, што ўзнікаюць у сем'ях, нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць сямейныя адносіны; наладзіць пастаянны ўзаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржорганамі і грамадскімі аб'яднаннямі аб фактах гвалту ў адносінах паміж блізкімі і мерах, якія прымаюцца па іх прадухіленні і папярэджанні.

Гвалт у сям'і -- гэта наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, сэксуальнай накіраванасці аднаго члена сям'і ў адносінах да іншага члена сям'і, якія парушаюць правы асобы, свабоду, законныя інтарэсы, прыносяць фізічны або псіхалагічныя боль.

Сямейны гвалт неабходна спыняць у самым пачатку яго праяўлення, для чаго варта набрацца смеласці і паведаміць аб сваіх праблемах па тэлефонах:

  • кругласутачнай "прамой лініі" па прыёме паведамленняў аб фактах сямейнага недабрабыту і гвалту ў адносінах да дзяцей: 8(017) 372-73-87;
  • Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі 8(017) 300-10-06;
  • органаў унутраных спраў: 102 (кругласутачна).

 

Раздзелы сайта