Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.21

Вынікі конкурса

20 сакавіка 2021 года завершыўся доўгачаканы конкурс “Міс Вясна – 2021”. Зараз на двары вясна. Гэта пара прыгажосці, кахання і абуджэння ад сну. І не дзіва, што менавіта ў гэтую пару мы вырашылі правесці наш конкурс "Міс Вясна-2021”.

10 самых яскравых, самых таленавітых дзяўчынак V-VII класаў спаборнічалі ў творчыхі інтэлектуальных конкурсах.

У гэтым конкурсе няма тых, хто прайграў. Кожная дзяўчынка атрымала вялікі зарад пазітыву, а таксама дыплом і невялікія падарункі.

Завершыўся конкурс дэфіле ўсіх удзельніц, якія прайшлі па сцэне пад музыку, прадэманстраваўшы свае прычоскі, ўсмешкі і касцюмы.

Тытул “Міс Вясна-2021” і карону атрымала Марчук Паліна, вучаніца VII“Г” класа. А прыз глядацкіх сімпатый па колькасці галасоў на нашай старонцы ў Instagram @school_mihaniатрымала Сліж Паліна, вучаніца VI “А” класа.

Шчыра віншуем усіх нашых удзельніц! Вялікі дзякуй ўсім тым, хто дапамог нам зрабіць гэты конкурс сапраўдным святам вясны.

Прыз глядацкіх сімпатый па колькасці галасоў на нашай старонцы ў Instagram @school_mihaniатрымала Сліж Паліна

 “Міс Вясна-2021” і карону атрымала Марчук Паліна

 

Раздзелы сайта