Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.21

«Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

Уручэнне падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка ўся наша краіна адзначала Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 15 сакавіка 2021 года лепшым навучэнцам VIII -IX-х класаў нашай школы, якім споўнілася 14 гадоў, быў уручаны падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кніга “Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

“Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь” -гэта выдатна аформлены альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця. Гэта падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”.

Таксама для ўсіх прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны: “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”; “Канстытуцыя Беларусі-гарантыя нашых правоў”; віктарына “Мае правы і абавязкі”.

Раздзелы сайта