Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.21

Цікавая экскурсія!

24 лютага вучні нашай школы наведалі з экскурсіяй у Гатаўскую пажарную частку. Тут дзеці пазнаёміліся з работай пажарных знутры.

У пажарнай частцы вучням правялі экскурсію па будынку. Паказалі каравульныя памяшканні, дзяжурна-дыспетчарскую службу, памяшканне для адпачынку. Дзеці задавалі пытанні. Пажарныя паказалі баявое адзенне, пажарна-выратавальнае абсталяванне. Дзецям распавялі аб наяўнай у распараджэнні пажарнай часткі пажарнай машыне, што з ёй звязана, як яна працуе, чым абсталявана.

Акрамя таго спецыяльна для юных гасцей супрацоўнікі ўстановы дазволілі вучням падняцца ў машыны, адчуць сябе юнымі пажарнымі. Дзеці апраналі цяпло-адбівальныя касцюмы, баявое абмундзіраванне і рыштунак, вучыліся разгортваць пажарны рукаў, апранаць панарамную маску, а таксама спрабавалі сябе і ў іншых відах пажарнай дзейнасці. Вучні пакідалі пажарную частку з станоўчымі эмоцыямі.

  

  

  

Раздзелы сайта