Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.02.21

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе!

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе відэаблогераў "Грошы маюць значэнне".
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрыта тэма лічбавай пісьменнасці ў фінансавай сферы. Рэкамендуемая працягласць відэароліка - 3 хвіліны. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 17 гадоў, ад 18 гадоў да 31 года.
Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі - грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

--

Раздзелы сайта