Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.20

Акцыя “Нашы дзеці”

У рамках акцыі “Нашы дзеці” навучэнцы 1-11 класаў стварылі ў школе святочны навагодні настрой: на акенцах абсоўваюцца беласнежныя сняжынкі, сплятаючыся ў разнастайныя казачныя кампазіцыі, у фае і кабінетах зіхацяць ёлачкі-прыгажуні, у фае 1 паверха размясцілася ўтульная фотозона з камінам і прыбранай Ёлачкай. Школа гатовая да сустрэчы Каляд і Новага года!

Падведзены вынікі конкурса на лепшае афармленне кабінетаў да Новага года “Навагодні настрой”. Такой займальнай і цікавай працы ў нас не было даўно. Бо само набліжэнне навагодняга свята і доўгачаканых канікулаў вісела ў паветры і надавала асаблівы каларыт. Журы было складана вылучыць пераможцаў. Усе папрацавалі наславу. Галоўны прыз - гэта тое, што намі авалодаў перадкалядны настрой, а школа набыла святочны выгляд.

1 снежня 2020 года стартавала акцыя “Цуды на Каляды”, у рамках якой арганізаваны збор канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для наступнай перадачы вучнямі 5 “В” класа ў дзіцячы дом № 7 г.Мінска і тым, хто таксама чакае цудаў.

Напярэдадні Каляд і Новага года супрацоўнікі Газпром трансгаз Беларусь ААТ Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў перадалі дзецям самыя добрыя і цёплыя віншаванні і, вядома ж, навагоднія падарункі. Новы год - час цудаў, радасці і, абавязкова, сюрпрызаў. Гэты праект згуртаваў тысячы людзей у жаданні падарыць свята кожнаму дзіцяці. І гэтыя жаданні, загаданыя юнымі беларусамі, кожны год працягваюць выконвацца.

Ксенія Уладзіміраўна, настаўнік аб’яднання па інтарэсах “Вакал”, прапанавала правесці сярод вучняў акцыю “Падарункі ад Санты”. Гэта вельмі займальнае мерапрыемства! Толькі ўявіце сабе вочы дзяцей, зусім незнаёмых вам, якія атрымліваюць ад вас навагодні сюрпрыз - паштоўку або малюнак.

У розных класах прайшлі творчыя майстар-класы для дзяцей па вырабе упрыгожванняў для дома, сувеніраў зробленых у рознай тэхніцы, віншавальных паштовак.

Калі надыходзіць Новы год, у глыбіні душы ўсе людзі, незалежна ад узросту, чакаюць казкі, выканання жаданняў. Напярэдадні Навагодніх святаў навучэнцы малодшай школы пісалі пісьма Дзеду Марозу. Самыя маленькія вучні нашай школы паведалі Дедушке Марозу пра свае захапленні, пра сяброў, пра свае жаданні. Паштоўкі атрымаліся вельмі добрымі. Дзеці з нецярпеннем чакаюць адказу казачнага Чараўніка.

26 снежня прайшлі навагоднія ранішнікі. Радасцю, смехам, гульнямі, пляскамі была акутана школа ў гэты дзень.

З новым годам!

  

Раздзелы сайта