Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.10.19

«За бяспеку разам»

У межах акцыі «За бяспеку разам», мэтай якой з'яўляецца папярэджанне правапарушэнняў, якія спрыяюць узнікненню пажараў і гібелі людзей ад іх у Міханавіцкія сярэдняй школе 22 кастрычніка прайшла вучэбна-трэніровачная эвакуацыя ўсіх навучэнцаў і работнікаў школы. Пачаткам практычнай вучэбнай эвакуацыі паслужыў сігнал трывогі. Персаналам школы была арганізавана эвакуацыя вучняў з будынка, усе навучэнцы і педагогі па сігнале трывогі хутка пакінулі будынак школы па эвакуацыйных выхадам. Настаўнікі хутка правялі пераклічку і далажылі аб колькасці дзяцей.

Навучэнцам нагадалі правілы паводзінаў у пажарных надзвычайных сітуацыях:

1. Неадкладна паведаміць у службу выратавання па тэлефонах «101» ці «112».

2. Арганізавана эвакуявацца ў бяспечнае месца ў адпаведнасці з планам эвакуацыі.

3. Пры моцным задымленні трэба забяспечыць абарону органаў дыхання. Гэта могуць быць намочаныя вадой ручнікі і хусткі.

  1. Ні ў якім разе не дапускаць панікі. Калі шляхі эвакуацыі адрэзаныя, пад кіраўніцтвам настаўнікаў хлопцам трэба вярнуцца ў класы, зачыніць дзверы, вентыляцыйныя рашоткі, адкрыць вокны і чакаць прыбыцця пажарных падраздзяленняў.

Раздзелы сайта