Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.12.17

Рэспубліканскі форум «Юные исследователи - науке»

21-22 снежня 2017 года навучэнцы Міханавіцкай сярэдняй школы з педагогамі Леўкавец Марыяй Мікалаеўнай (загадчыкам музея Міханавіцкай школы) і Мацюшонак Валянцінай Іванаўнай (метадыстам “Цэнтра турызму і краязнаўства “Ветразь” Мінскага раёна)  прымалі ўдзел у Рэспубліканскім форуме «Юные исследователи - науке».

Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” як арганізатар форума, прысвечанага завершэнню Года навукі, падрыхтаваў насычаную праграму для юных даследчыкаў, прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.Першы дзень форума прадугледжваў сустрэчу з вучонымі, наведванне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, аглядную экскурсію “Мінск-сталіца Беларусі”. У рабоце першага дня форума прымалі ўдзел краязнаўцы, навучэнцы 6-х класаў Антоненка Паліна, Зелянеўская Кацярына, Мяхведзь Паліна, Пукальчык Лізавета. 

Другі дзень форума пачынаўся з выставы-прэзентацыі “Вывучай. Даследуй. Эксперыментуй”, на якой тэматычную пляцоўку “Краязнаўчая дзейнасць” прадстаўлялі дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх краязнаўчых даследчых конкурсаў вучаніца 11 класа Казакова Соф’я і навучэнцы 9-га класа Казацкая Карына, Пунінская Ангеліна і Цыяненка Іван.

Выставу наведалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вышэйшых навучальных устаноў, Унітарнага прадпрыемства “Кока – Кола Бевриджиз Белорусия”, педагогі і навучэнцы ўдзельнікі форума. Пад час урачыстага сходу, прысвечанага падвядзенню вынікаў навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў у Год навукі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў, алімпіяд.Прыемна адзначыць, што, у ліку 20 юных краязнаўцаў Беларусі, Падзяку ўстановы адукацыі “Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства”  за актыўны ўдзел у навукова-даследчай краязнаўчай дзейнасці атрымалі 4 навучэнцы удзяржаўнай установы адукацыі Мінскага раёна “Міханавіцкая сярэдняя школа”:  вучаніца 11 класа Казакова Соф’я і навучэнцы 9-га класа Казацкая Карына, Пунінская Ангеліна і Цыяненка Іван.

Раздзелы сайта