Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.09.17

Урачыстая лінейка

 

 1 верасня 2017 года ў ДУА «Міханавіцкая сярэдняя школа» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2017-2018 навучальнага года; развіццю і падтрымкі школьных традыцый; выхаванню пачуцця ўдзячнасці і любові да бацькоў, настаўнікаў, пачуцця гонару за сваю краіну і малую радзіму.

   Кожны год школьная сям’я папаўняецца новымі вучнямі, якія з сенняшняга дня пачнуць цікавае падарожжа па Краіне Ведаў. У гэтым годзе гэта 82 першакласніка.

  Права падняць сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі навучэнцы 11 класа:

СУША НАСТАССЯ І НЕКРАШЭВІЧ ДЗМІТРЫЙ

        Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Па традыцыі, першае слова для віншавання  прадаставілі дырэктару школы Ўладзіміру Данілавічу Каліноўскаму, які выказаў свае пажаданні для ўсіх прысутнічых.

   На мерапрыемстве прысутнічала шмат гасцей, сярод іх ганаровыя госці:

  ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ МІКАЛАЙ ДЗМІТЫЕВІЧ УЛАХОВІЧ

 НАМЕСНІК СТАРШЫНІ МІХАНАВІЦКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА ТАЦЦЯНА ІВАНАЎНА ВІТУШКА

 НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ДУ “МІНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА” НАТАЛЛЯ ВАЛЕР’ЕЎНА НЯХАЙ

НАСТАЯЦЕЛЬ ПРАВАСЛАЎНАГА ХРАМА СВЯЦІЦЕЛЯ ДЗМІТРЫЯ РАСТОЎСКАГА АЙЦЕЦ ДЗМІТРЫЙ

  Паважаныя госці далі добрыя настаўленні і выказалі шмат пажаданняў усім вучням і педагагічнаму калектыву школы.

Па даўняй традыцыі навучальны год пачынаўся з першага званка. У 2017-2018 навучальным годзе гонар даць яго прадаставілі вучню 11 “Б” класа Альховіку Дзмітрыю і вучаніцы 1 “Б“ класа Марчук Ксеніі.

        

         Звіні,званок!

І абвяшчай пачатак года,

Будзь святам ты для нас -

Для школьнага народа.

 

 

 

Раздзелы сайта