Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2023

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

12.12.2023 у школе адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры пад назвай "Сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: нарматыўныя, прававыя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз".         

 У пачатку семінара прысутныя пазнаёміліся з візітнай карткай школы, якую прадставіў кіраўнік установы адукацыі Каліноўскі Уладзімір Данілавіч.                                                         

 З захапленнем удзельнікі семінара слухалі выступленне ансамбля "Чароўныя гукі" пад кіраўніцтвам Нусава Руслана Сяргеевіча.

Затым увазе настаўнікаў былі прадстаўлены два ўрокі: "Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, знакі прыпынку" у 5 класе (настаўнік Некраш Ю.І.) і ўрок беларускай літаратуры ў 7 класе пад назвай "Еўдакія Лось "Дзяўчаты мінулай вайны" (настаўнік Глуская А.Л.)

  

Пасля прагледжаных урокаў увазе ўдзельнікаў семінара былі прапанаваны два цікавыя мерапрыемствы: "Прэзентацыя дзейнасці раённага рэсурснага цэнтра "Выхаванне вучняў на аснове народнай і музейнай педагогікі" (загадчык музея Леўкавец Марыя Мікалаеўна) і выступленне ўзорнага фальклорнага ансамбля "Калыханка" пад назвай "Казкі.Гульні.Забавы" (кіраўнік Рыжкова Ларыса Мікалаеўна).

І на заканчэнні семінара адбылося абмеркаванне прадстаўленега вопыту работы і выступленне метадыста Мінскага раённага аддзела адукацыі Рагіла Антаніны Уладзіміраўны "Эфектыўныя метады і прыёмы падрыхтоўкі да ЦЭ па беларускай мове" і "Падвядзенне вынікаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры".

Разделы сайта