Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Знаменитые выпускники

  Выпускнік Міханавіцкай няпоўнай сярэдняй школы 1937 года.

               Гучок Пётр Іосіфавіч. (29.07.1923 – 18.04.1945)

Герой Савецкага Саюза (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года).

Лётчык праслаўленага злучэння, якім камандаваў А.І. Пакрышкін. За час баявых дзеянняў Пётр Гучок здзейсніў больш за 200 баявых вылетаў, змагаўся ў паветры 56 разоў. Знішчыў 20 варожых самалётаў. Узнагароджаны двума ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. 18 красавіка 1945 года ў час паветранага бою ў раёне Берліна баявая машына Гучка была падбіта зенітнай артылерыяй фашыстаў. Старшы лейтэнант Пётр Гучок пахаваны на могілках савецкіх салдат у польскім горадзе  Чэнстахаў.

 Выпускнік Міханавіцкай школы 1966 года.

        Баркоўскі Віталь Міхайлавіч

 Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2000 г.). Лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (1998 г).

Галоўны рэжысер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа (1997), з 1999 па 2009 гг. - мастацкі кіраўнік.  Пераможца і лаурэат больш за 15-ці міжнародных і айчынных тэатральных фестываляў. Паставіў больш за 70 спектакляў.    Адзначаны Кембрыджскім універсістэтам як “Чалавек ХХ  стагоддзя”. З 2010 года Віталь Баркоўскі працуе  галоўным рэжысерам  Смаленскага драматычнага тэатра імя А.Грыбаедава.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1973 года.

               Лось Пётр Дзмітрыевіч. 

Чэмпіен свету сярод юніёраў па класічнай барацьбе 1975 года.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1983 года.

Трафіменка Аляксандр Анатольевіч

Майстар спорту СССР. Член зборнай СССР (з1984 па 1989 гг.) па вольнай барацьбе.

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1989 года

     Куляшоў Юрый Яўгенавіч

У 1994г. закончыў Мінскае вышэйшае інжэнернае  ракетнае  вучылішча супрацьпаветранай абароны. 

Палкоўнік. Прафесар Акадэміі ваенных навук РФ (2004г.)  Начальнік  кафедры разведкі і замежных армій факультэта ваеннай разведкі, дацэнт, дактарант  УА “Ваенная акадэмія РБ”. Вучоная ступень кандыдата ваенных навук (2000г.)

 Атрымаў 2 патэнты за вынаходніцтва.    Узнагароджаны знакам “Аб’яднаная сістэма СПА дзяржаў-удзельнікаў СНД”, узнагароджаны 3 дзяржаўнымі ўзнагародамі  РБ, у тым ліку Указам Прэзідэнта РБ медалём “За безупречную службу” 3 ступені. Воінскае званне – палкоўнік.

 Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1999 год.

 

Молаш Дзмітрый Васільевіч. 

Член зборнай каманды Беларусі па футболу, чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі па футболу. Капітан футбольнай каманды “Дынама” Мінск. 

Футбаліст расійскіх ФК “Крылья Советов” і “Сибирь”. З 2015 года трэнер
 ФК БАТЭ, “Смолевичи-СТИ”, галоўны трэнер “Лиепае” 

Выпускнік Міханавіцкай сярэдняй школы 1996 года.

Булатаў Сяргей Рымавіч.  Неаднаразовы прызёр рэспублікі па таэквандо.

 
Выпускнік 1965 года. Лазарчык Барыс Міхайлавіч.
Трэнер, які выхаваў плеяду футбалістаў. У 70-80-х гг. як футбаліст выступаў за
«Строитель» з Уфы, «Нефтянник» з Салавата, «Автомобилист» з Тэрмеза,
хабараўскі СКА, жодзінскае “Тарпеда”.
 
Выпускніца 1992 года.  Быкоўская Наталля Аляксандраўна.
Кандыдат у майстры спорта. Член нацыянальнай зборнай каманды па
канькабежнаму спорту 1992-1995 гг.
 Выпускнік 2001 года. Жукоўскі Віталій Леанідавіч.
Футбаліст маладзёжных клубаў “Тарпеда-МАЗ”, БАТЭ, ФК БАТЭ. Галоўны трэнер ФК
“Іслач” з 2010 года па 2020 год. 3 2021 года галоўны трэнер ФК БАТЭ.
 Выпускнік 2001 года. Зюлеў Ігар Аляксандравіч.
Футбаліст ФК “Камунальнік”, “Смаргонь”, “Шахцёр”, “Нафтан”, “Іслач”. Трэнер ДЮСШ
“Іслач” з 2020 года.
Выпускніца 2009 года. Сташэўская Александра Мікалаеўна.
Майстар спорта (гімнастыка спартыўная). Чэмпіёнка Беларусі (2008 год), шматразовы прызёр міжнародных турніраў па спартыўнай гімнастыцы (2008-2010 гг.), член нацыянальнай зборнай па спартыўнай гімнастыцы (2008-2010 гг.).

Выпускнік 2018 года. Булатаў Ілья Алегавіч

Чэмпіён Беларусі па каратэ (2019), член нацыянальнай зборнай каманды па каратэ

Разделы сайта