Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музей

Рубрыкі:

План работы музея

Дасягненні краязнаўцаў

YouTube-канал

Экскурсійныя маршруты

Рэсурсны цэнтр


Музей   “Гісторыя п. Міханавічы” быў створаны ў снежні 2002 года. У снежні 2008 года пад час святкавання стогадовага юбілею школы адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі музея, якая складаецца з 10 раздзелаў і займае 53 кв.м.  У 2015 годзе музею прысвоены статус “народнага” (№ 40 ад 31.03.2015). У 2020 годзе музей “Гісторыя п. Міханавічы” падцвердзіў статус “народны”. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 25 ад 04.04.2020.Кіруе музеем з дня яго заснавання педагог дадатковай адукацыі Леўкавец Марыя Мікалаеўна.

Экспазіцыя музея складаецца з дзесяці раздзелаў: 

  1.  “На скрыжаваннях гісторыі”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць аб гісторыі ўтварэння станцыі Міханавічы, на аснове рукапісаў і карцін Васіля Харкова, аб удзеле жыхароў Міханавіч у партызанскай барацьбе супраць польскіх акупантаў і  ў здымках першай беларускай мастацкай кінастужцы “Лясная быль” рэжысёра Юрыя Тарыча.
  2. “Старонкі мужнасці”.  Фотаматэрыялы і дакументы  раздзела знаёмяць наведвальнікаў з удзельнікамі партызанскага руху перыяду Вялікай Айчыннай вайны: сям’ёй Бачыла, піянеркай  Зояй Бурай, сувязной Агапай Макарэвіч і інш. Тут жа дэманструецца схема базы партызанскай брыгады імя Калініна, якая  размяшчалася з 1942 па 1944 гадыў Кайкаўскім лесе.
  3. “Нашы землякі – твае героі, Бацькаўшчына”. Раздзел прысвечаны Героям Савецкага Саюза, лёс якіх звязаны з Міханавічамі: ураджэнцу нашых мясцін Матрунчыку Іосіфу Васільевічу і выпускніку Міханавіцкай няпоўнай сямігадовай  школы 1937 года Пятру Іосіфавічу Гучку. Фотаздымкі ваенных гадоў, копіі дакументаў і пісьмаў расказваюць аб жыцці і высокім баявым майстэрстве лётчыкаў, загінуўшых напярэдадні Дня Перамогі.
  4. “Нашчадкі Перамогі”. Фотаздымкі першых пасляваенных гадоў,  дакументы (1930 -1946гг) чыгуначніка Ліверынава Івана, прадуктовыя і прамтаварныя карткі 1946 года, аблігацыі расказваюць аб тых, хто здабыў Перамогу і аднаўляў разбураныя вёскі і жыццё ў цяжкі пасляваенны час.
  5. “Гісторыя краю ў лёсах землякоў”. Фотаздымкі членаў сям’і Баркоўскіх розных часоў, па якіх можна прасачыць гісторыю краю на працягу ХХ стагоддзя. Сярод  членаў гэтай сям’і удзельнікі Першай і Другой сусветных войнаў, першыя калгаснікі і камсамольцы, рэпрэсіраваныя і г.д. Тут жа матэрыялы, якія знаёмяць з  жыццёвым і творчым шляхам Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, вядомага тэатральнага рэжысёра Віталя Міхайлавіча Баркоўскага.
  6. “Працоўная слава краю”. Матэрыялы расказваюць аб прадпрыемствах і працаўніках п. Міханавічы.
  7.  “Гісторыя школы”. Фотаздымкі першага будынка школы, фотакопія пахвальнай граматы выпускніка 1937 года,  будучага Героя Савецкага Саюза Пятра Гучка, фотаздымкі настаўнікаў і выпускнікоў 1939 і 1946 года і іншыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць асобныя старонкі стогадовай гісторыі школы.
  8. “Піянерская слава”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць пра слаўную гісторыю піянерскай дружыны імя П.Гучка савецкіх часоў  і пра сённяшнія справы членаў БРПА.
  9. “Жыццё, адданае школе”.  Фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы, якія сведчаць пра перажытыя выпрабаванні, самаадданую працу настаўнікаў і тэхнічных работнікаў Міханавіцкай школы розных гадоў.
  10. “Галерэя талентаў”. Экспазіцыйныя матэрыялы расказваюць  пра таленавітых выпускнікоў школы і Узорны фальклорны калектыў “Калыханка”, тут жа прадстаўлены  вершаваныя зборнікі, фларыстычныя кампазіцыі, вышыўка і карункавыя сурвэткі, вырабы з керамікі педагогаў школы, а таксама прадметы дзіцячай творчасці сённяшняга дня.

Матэрыялы музея дазваляюць больш змястоўна і цікава, выкарыстоўваючы выхаваўчы патэнцыял музейнай педагогікі, праводзіць урокі па гісторыі Беларусі, літаратуры, геаграфіі, замежнай мове, абслугоўваючай працы, чалавек і свет і інш. 

Асноўны накірунак культурна-адукацыйнай дзейнасці музея сярод навучэнцаў, бацькоў, грамадскасці-  правядзенне агляднай і тэматычных экскурсій. Тэксты экскурсій распрацаваны як для наведвальнікаў малодшых класаў, так і для вучняў старэйшых класаў. Створаны дзве віртуальныя экскурсіі, прысвечаныя гісторыі школы і гісторыі п. Міханавічы з тэкстам на рускай, беларускай і англійскай мовах. Распрацаваны такія формы работы як “Музей у партфелі” і “Музей у чамадане”. Медыятэка музея прадстаўлена аўдыёархівам “Жывыя галасы гісторыі” (па відэа- і аўдыёзапісах успамінаў сведак самых розных падзей), відэафільмамі “Мая малая радзіма - Міханавічы”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” (створаныя навучэнцамі), відэаролікамі і прэзентацыямі рознай тэматыкі, вялікім фотаархівам краязнаўчай дзейнасці і г.д. Вялікая ўвага ў рабоце музея надзяляецца наведванню краязнаўцамі з экскурсіямі музеяў г. Мінска, помнікаў культуры сталічнага рэгіёна. Распрацаваны некалькі турыстычных маршрутаў па наваколлю Міханавіч, яны прадстаўлены ў краязнаўчых даследчых работах.

З ліку актыву музея кожны год арганізоўваецца лектарская група, як адна з форм інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці краязнаўцаў. Экскурсаводы музея неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў на абласных і  рэспубліканскіх этапах.

Навучэнцы краязнаўчых аб’яднанняў па інтарэсах перыядычна афармляюць стэнд “Скарынічы” (орган друку юных краязнаўцаў школы), дзе адлюстроўваюць вынікі пошукава-даследчай дзейнасці, знаёмяць з цікавымі справамі і мерапрыемствамі і г.д. Экспазіцыйная дзейнасць адлюстравана ў афармленні некалькіх часовых тэматычных выстаў на працягу кожнага навучальнага года, пераафармленні асобных раздзелаў экспазіцыі.

Традыцыйнымі сталі сустрэчы ў музеі з воінамі-інтэрнацыяналістамі, сведкамі падзей  Вялікай Айчыннай вайны, цікавымі людзьмі краю. Члены савета музея разам з членамі ГА БРСМ і БРПА, а таксама з валанцёрамі класных калектываў кожны год арганізоўваюць шэфства над удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікамі тылу, ветэранамі працы, у тым ліку і педагагічнай, прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні брацкай магілы воінаў Савецкай Арміі, партызан, загінуўшых у 1941-44 гадах, і помніка на ўшанаванне  памяці загінуўшых землякоў.

Адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці музея- выкарыстанне матэрыялаў этнакультурнай спадчыны, сродкаў, метадаў, прыёмаў народнай педагогікі ў пераемнасці з навуковай педагогікай і сучаснымі тэхналогіямі: удзел у  падрыхтоўцы і правядзенні свята “Багач”, абрада-традыцыі “Асяніны”, Каляднай сустрэчы; афармленне этнаграфічных выстаў, распрацоўка сцэнарыяў пазакласных мерапрыемстваў і інш. З 2015 года кіраўнік музея  з’яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці (УА НЦМТДіМ),  на працягу апошніх дзесяці гадоў неаднаразова выступала на абласных і рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях, міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, а таксама з напрацоўкамі з вопыту работы кожны год удзельнічае ў раённых педагагічных канферэнцыях і саветах, педагагічных марафонах, семінарах і г.д. 

На працягу дзейнасці музея ганаровымі гасцямі былі музея   намеснік міністра адукацыі В.В. Якжык, прадстаўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту В.В. Баляба, намеснік старшыні БФФ Ю.А. Курбыка, намеснік старшыні праўлення ААТ “Белінвестбанк” і інш. ( 2015 г.), міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны Андрэй Шорац (2014 г.),  члены ХХ Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”(2013 г.), кіраўнік Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея А.Прановіч і яго супрацоўнікі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Гурын М.А. і інш.

Фотоматериалы

  • Презентация музея.

Разделы сайта