Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Одно окно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асобаў, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўны прынцып аднаго акна - зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.Пры звароце грамадзяніну неабходна падаць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна. Часова абмежаваны прыём па асабістых пытаннях.

АСНОЎНЫЯ НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ ПА ПЫТАННЯХ АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР

 

• Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200

• Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва. Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2023 г. № 172 "Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"

• Аб асновах адміністрацыйных працэдур. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

• Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення справаводства па адміністрацыйных працэдурах у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях. Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 траўня 2009 г. № 39

Адказныя за выкананне адміністрацыйных працэдур

Асабісты прыём грамадзян кіраўніцтвам дзяржаўнай установы адукацыі “Міханавіцкія сярэдняя школа” праводзіцца па тэлефоне 8 (017) 514 84 50, а таксама праз электронны зварот.

 

Разделы сайта