Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История, традиции и достижения школы

Гісторыя школы

Гісторыя Міханавіцкай школы пачыналася ў кастрычніку 1908 года  з аднакласнай царкоўна-прыхадской школы, што размясцілася ў гасціным доме вёскі Міханавічы.

Першая сусветная вайна парушыла работу школы, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзейнасць Міханавіцкай школы была адноўлена. У гэты час яна мела статус прымітыўнай школы першага ўзроўню.

У 1927 годзе Міханавіцкая пачатковая школа рашэннем райвыканкама  была пераведзена ў няпоўную сярэднюю сямігадовую школу. Заняткі праводзіліся ў прыватных наёмных дамах вёскі Міханавічы, у 1930 годзе быў пабудаваны будынак для школы.

У 1937 годзе Міханавіцкую няпоўную сярэднюю школу закончыў будучы Герой Савецкага Саюза Пётр Гучок.

З чэрвеня 1941 года па жнівень 1944 года  Міханавіцкая школа не працавала.

1 верасня 1944 года ў бараках торфапрадпрыемства на станцыі Міханавічы пачаліся вучэбныя заняткі для дзетак са станцыі Міханавічы, а ў вёсцы Міханавічы аднавіла сваю дзейнасць Міханавіцкая сямігадовая школа. У 1947 годзе  ў  пасёлку (да 1966 года станцыя) Міханавічы адкрыта вячэрняя школа, а ў  1951 годзе - пачатковая школа.

1957 год.У сувязі з вялікай колькасцю вучняў 5-7 класаў Міханавіцкай сямігадовай школы, пражываючых у пасёлку сямігадовая школа з вёскі Міханавічы пераводзіцца ў пасёлак Міханавічы.  Да гэтага часу быў пабудаваны будынак школы. У старым будынку ў вёсцы Міханавічы размясцілася пачатковая школа.

1968-1969 навучальны год. Міханавіцкая школа  стала сярэдняй. Да гэтага часу да былога драўлянага будынка была ўзведзена цагляная прыбудова.

Напрыканцы 80-ых пачатку 90-ых гадоў пасёлак Міханавічы хутка  пашыраўся, забудоўваўся. Значна павялічылася колькасць насельніцтва, востра паўстала пытанне аб размяшчэнні школьнікаў устарым будынку сярэдняй школы.  У 1989 годзе за кароткі тэрмін быў узведзены новы будынак школы.

У 90-я гады ХХ ст. Міханавіцкая сярэдняя школа стала адной з базавых школ рэспублікі, якая стала працаваць па адраджэнню нацыянальнай культуры і быту. Напрыканцы 2002 года ў школе створаны гісторы-краязнаўчы музей  “Гісторыя п. Міханавічы”.

27 снежня 2008 года Міханавіцкая школа ўрачыста адзначыла 100- гадовы юбілей.

Міханавіцкай школай пройдзены шлях даўжынёй у стагоддзе.

Гэта быў шлях яскравага жыцця, стараннай вучобы, напружанай, творчай працы, поспехаў і дасягненняў.

Гэта некалькі дзесяткаў тысяч выпускнікоў, якія атрымалі  пуцёўку ў годнае жыццё, для якіх Міханавіцкая школа стала трамплінам у станаўленні прафесіянала, грамадзяніна, сем’яніна.

Гэта некалькі соцен адданых сваёй справе педагагічных работнікаў, тых, хто звязаў свой лёс з адукацыяй, хто аддае свае веды, часцінку сваёй душы і сэрца сваім выхаванцам.

  Сучасная школа ўяўляе сабой трохпавярховы будынак, уякім размешчаны 28 класаў (кабінетаў), 2 спартыўныя залы, актавая зала, бібліятэка, музей, 2 майстэрні тэхнічнай працы і кулінарыя, школьная сталовая, 2 памяшканні для ГПД. У школе працуе 73 педагагічных, 27 тэхнічных работнікаў. Гэта высокаадукаваны, высокакваліфікаваны калектыў, які дабіваецца добрых поспехаў у навучанні і выхаванні сённяшніх навучэнцаў.

Традыцыямі школы з’яўляюцца: 

• адкрытасць адукацыйнага працэсу;
• павага да асобы вучня і педагога;
• імкненне педагагічнага калектыва аказваць падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу;
• стварэнне умоў для развіцця кожнага вучня з улікам яго індывідуальных адукацыйных магчымасцей;
• арганізацыя непарыўнай адукацыі вучняў;
• прызнанне любых пазітыўных змен у працэсе і выніках дзейнасці ў якасці дасягненняў вучняў;
• захаванне і перадача педагагічнага вопыту;
• арыентацыя на выкарыстанне перадавых педагагічных тэхналогій ў спалучэнні з эфектыўнымі традыцыйнымі метадамі навучання;
• актыўнае ўключэнне выпускнікоў школы ў адукацыйны працэс;
• выкарыстанне гістарычнай спадчыны роднага краю, мясцовага фальклору, абрадаў і традыцый з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучняў як у вучэбнай так і ў выхаваўчай рабоце.

Нашы дасягненні

Фотоматериалы

Разделы сайта