Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Неделя родного языка

СПРАВАЗДАЧА

аб выкананні Плана мерапрыемстваў

Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Колькасць удзельнікаў

Кароткая інфармацыя пра мерапрыемства

1

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.09.2022

1-11 класы

На працягу дня вучні размаўлялі на ўроках і на перапынках на беларускай мове; на перапынках у рэкрэацыях гучалі беларускія песні.

2

Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”

19.09.2022

42 вучні

Пяцікласнікі малявалі і падпісвалі паштоўкі на беларускай мове, а потым іх прэзентавалі.

3

Марафон “Мова родная – мова модная”

19.09.2022

59 вучняў

У выкананні вучняў гачалі беларускія песні ў суправаджэнні ансамбля народных інструментаў “Чароўныя гукі”.

4

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

19.09.2022

64 вучні

Вучні 6-7 класаў стваралі воблака сваіх любімых слоў і агучвалі, чаму гэта слова падабаецца больш за ўсё.

5

Праядзенне экскурсіі ў краязнаўчым музеі “Аб родным краі роднай мовай”

19.09.2022

Вучні пачатковых класаў

У школьным музеі пачаткоўцы даведаліся аб дзейнасці літаратурнай суполкі “Крынічка”.

6

Відэачасопіс “Традыцыі святкавання Багача ў Міханавіцкай сярэдняй школе”

20.09.2022

24 вучні

З захапленнем сямікласнікі прагледзелі відэачасопіс . У іх узнікла шмат пытанняў да кіраўніка музея, на якія быў дадзены абгрунтаваны адказ.

7

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

20.09.2022

65 вучняў

У актавай зале вучні 5-6 класаў прадставілі разнастайныя стравы беларускай кухні.

8

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”

20.09.2022

Вучні пачатковых класаў

Пачаткоўцы паказалі грунтоўнае веданне беларускіх прыказак і прымавак і пацвердзілі гэта ўласнымі малюнкамі.

9

Экскурсія ў гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”

21.09.2022

24 чалавекі

З вялікім задавальненнем дзеці наведалі музей. Асабліва ім спадабаліся зала “Музыка вячорак” і зала габеленаў, а таксама галерэя міфічных персанажаў.

10

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

21.09.2022

20 чалавек

Сярод вучняў дзясятых класаў адбыўся конкурс творчых работ. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.

11

Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

21.09.2022

42 чалавекі

Пры дапамозе сучасных камп’ютарных тэхналогій дзеці стваралі флаеры пра родны кут і прэзентавалі іх.

12

Віктарына “Беларускія казкі”

22.09.2022

32 вучні

Другакласнікі з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны і тым самым паказалі добрае веданне беларускіх казак.

13

Выстава-конкурс   дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа

22.09.2022

28 вучняў

На выставе былі прадстаўлены цікавыя творчыя работы старшакласнікаў. Асабліва спадабаліся прысутным карціны Сікорскай Вольгі.

14

Фотавыстава ў школьным музеі “Народныя святы ў Міханавіцкай школе”

22.09.2022

18 вучняў

Пяцікласнікі з вялікай цікавасцю разглядалі фотаздымкі мінулых гадоў і пажадалі самі прыняць удзел у такім свяце.

15

Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

23.09.2022

39 вучняў

Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка вучні дзясятых класаў падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю “Я толькі частку невялічкую змог перадаць…”. Яны паведамілі аб жыцці і творчасці паэта, прачыталі любімыя творы.

19

Святочнае закрыццё Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

23.09.2022

1-11 класы

У актавай зале былі падведзены вынікі прайшоўшага Тыдня. Пераможцы конкурсаў і самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

 

  

Разделы сайта