Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи

Мэты, задачы, прынцыпы дзейнасці і функцыі СППС школы

 

Праца сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы (далей - СППС) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з арт. 96 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 2011 г. №116 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе ўстановы адукацыі”.

Мэтай дзейнасці СППС школы з’яўляецца сацыяльная адаптацыя вучняў i аптымізацыя адукацыйнага працэсу.

Асноўныя задачы СППС школы:

- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў;

- аказанне псіхалагічнай дапамогі вучням.

Прынцыпы дзейнасці СППС школы:

- законнасць;

- павага і захаванне правоў, законных інтарэсаў і свабод удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- добраахвотнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- даступнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- канфідэнцыяльнасць;

- навуковая абгрунтаванасць;

- прафесіяналізм.

СППС школы ў межах сваёй кампетэнцыі выконвае наступныя функцыі:

- садзейнічанне ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў вучняў;

- вывучэнне ўмоў жыцця і выхавання вучняўу сем’ях;

- выяўленне і ўлік вучняў, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамозе;

- інфармаванне адміністрацыі школы, зацікаўленых органаў аб парушэнні правоў і законных інтарэсаў вучняў і асобах, якія гэта дапусцілі;

- ажыццяўленне прафілактычнай работы па папярэджанні сацыяльнага сіроцтва, сямейнага недабрабыту, гандлю людзьмі і гвалту ў дачыненні да вучняў;

- удзел у фарміраванні ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін;

- вывучэнне індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў вучняў, іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, асаблівасцяў развіцця калектываў вучняў і педагагічных работнікаў;

- арганізацыя асобасна арыентаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі вучням, якія маюць праблемы ў зносінах, навучанні, развіцці, сацыялізацыі;

- удзел у распрацоўцы і рэалізацыі індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

- удзел у распрацоўцы і рэалізацыі планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

- удзел у падрыхтоўцы вучняў да самастойнага і сямейнага жыцця, выкананні сацыяльных роляў грамадзяніна, сем’яніна;

- павышэнне псіхалагічнай і прававой культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- аказанне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі вучням ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання;

- удзел у аналізе адукацыйнай дзейнасці, што ажыццяўляецца школай;

- удзел у арганізацыі сацыяльна значнай дзейнасці вучняў, садзейнічанне ў развіцці дзіцячых і моладзевых ініцыятыў, іх творчага патэнцыялу і самадзейнасці;

- вывучэнне і абагульненне вопыту работы па аказанні сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- распрацоўка інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях развіцця, выхавання, навучання і сацыялізацыі вучняў, абароны і аховы дзяцінства.

Разделы сайта