Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.09.2022

Дзень народнага адзінства

15 верасня 2022 года з вучнямі Міханавіцкай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства. З навучэнцамі 9-х, 10-х, 11 класаў гутарку правеў намеснік камандзіра вайсковай часці 39872 па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Бабаханян А.А.

З размовы дзеці пазналі пра ўмовы жыцця беларускіх сялян у 30-е гады мінулага стагоддзя, ваенна-палітычную сітуацыя вакол тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны, пра неабходнасць Вызваленчага паходу Чырвонай Арміі.

  

Каляндар дзяржаўных святаў Беларусі папоўніўся новым-днём народнага адзінства. Знакавая для нацыі дата-17 верасня.

Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.

 

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Успамінаючы падзеі мінулага, мы павінны разумець, што нашы дзеянні павінны быць накіраваны на папярэджанне грамадскіх канфліктаў, сацыяльнай і палітычнай варожасці, страты дзяржаўнага суверэнітэту. Нам трэба навучыцца слухаць і чуць адзін аднаго, паважаць розныя меркаванні, імкнуцца да згоды. Традыцыі святкавання Дня народнага адзінства толькі пачынаюць складвацца. Важна, каб кожны беларус знайшоў у гэтым свяце асабісты сэнс.

  

Разделы сайта