Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.12.2014

Прадметныя алімпіяды ў пачатковай школе

З 11 па 25 лістапада 2014 года быў праведзены школьны туры прадметных алімпіяд сярод вучняў 4-ых класаў, у якім  прынялі ўдзел 41 вучань на аснове папярэдняга адборачнага туру, які заключаўся ў правядзенні класных алімпіяд.

У алімпіядзе па беларускай мове ўдзельнічалі 13 чацвёртакласнікаў. Найбольшую колькасць балаў (47,5) атрымаў вучань 4”А” класа Галушкін Дзмітрый (настаўнік Скапенка Н.І..),  выканаўшы 48 % заданняў. Другое месца заняла вучаніца 4 “Б” класа Калінковіч Ганна (46% выканання), трэцяе - вучаніца 4 “Б” класа Карнеева Мілана (44 % выканання), настаўнік Папіціч І.П.

 У алімпіядзе па рускай мове прынялі ўдзел 13 навучэнцаў 4-ых класаў, максімальную колькасць балаў (50,5) сярод іх набраў вучань 4”А” класа Галушкін Дзмітрый (настаўнік Скапенка Н.І.), выканаўшы 74 % заданняў. Другое месца ў вучаніцы 4 “Б” класа Калінковіч Ганны (61 % выканання), трэцяе – у вучаніцы  4 “Б” класа Карнеевай Міланы (56  % выканання), настаўнік Папіціч І.П.

У школьнай алімпіядзе па матэматыцы прынялі ўдзел 15 навучэнцаў 4-ых класаў. Выканаўшы 90 % заданняў і атрымаўшы 36 балаў, пераможцам у школе стаў навучэнец 4”А” класа Галушкін Дзмітрый (настаўнік Скапенка Н.І. ). Другі вынік паказала вучаніца 4 “В” класа Ройнік Ліяна (настаўнік Лявіцкая А.Г.), набраўшы 29 балаў – 73%,  трэці вынік паказала вучаніца 4 “А” класа Шпілявая Кацярына (настаўнік Скапенка Н.І.), набраўшы 28 балаў – 70 %.

 

Шчыра віншуем пераможцаў! Жадаем поспехаў у раённай алімпіядзе, якая адбудзецца ў сакавіку 2015 года!

 

Разделы сайта