Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2022

“Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”

 

У межах дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” ў Міханавіцкай сярэдняй школе праводзяцца мерапрыемствы рознай тэматыкі.

З І па ХІ-ыя класы праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны: “Чарнобыль – наша памяць і боль”, “Чорная быль”, “Атамная трагедыя XX стагоддзя”, Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне”. З навучэнцамі абмяркоўваліся пасля прагляду відэа “Чарнобыль-хроніка цяжкіх тыдняў”, “Звон Чарнобыля”.

 22 красавіка ў межах дэкады “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” адбылася сустрэча навучэнцаў з ліквідатарамі аварыі на ЧАЭС, афіцэрамі запасу Кірыенка Сяргеем Мікалаевічам і Пацкевічам Сяргеем Мікалаевічам. У маі 1986 года яны на верталётах МІ-6 тушылі рэактар Чарнобыля, ратуючы свет ад радыяцыйнага забруджвання.

26 красавіка ў Міханавіцкай сярэдняй школе прайшла сустрэча навучэнцаў з падпалкоўнікам запасу Пацкевічам Сяргеем Мікалаевічам. У маі 86 года ён на верталёце Мі-8 выконваў заданні над рэактарам Чарнобыля: вымярэнне ўзроўню радыяцыі, дастаўка спецыялістаў у зону рэактара. Дзве сустрэчы з навучэнцамі ў народным музеі "Гісторыя п. Міханавічы" правёў Сяргей Мікалаевіч Пацкевіч. Яго аповяд пра ліквідацыю аварыі на ЧАЭС быў вельмі цікавым. Верталётчыкі (пілоты) Чарнобыля зрабілі адзін з самых ключавых укладаў для ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тысячы людзей ратавалі свет ад радыяцыйнага забруджвання. Кожны ліквідатар праяўляў высокую асабістую мужнасць і гераізм, ахвяруючы ўласным здароўем.

26 красавіка праведзены адзіны дзень інфармавання "Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў”.

Разделы сайта