Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.10.2021

“Складаем радавод”

На працягу тыдня пад час музейных заняткаў “Складаем радавод” навучэнцы ўсіх шостых класаў, якія рыхтуюцца да фальклорнага мерапрыемства “Асяніны ці восеньскія Дзяды”, разгледзілі тыповыя памылкі пры складанні радаводаў, абмеркавалі важнасць захавання традыцыі ўшанавання продкаў.
Дзеці групы падоўжанага дня знаёміліся з музейнымі прадметамі выставы “Паклон табе, салдат Перамогі!”

З навучэнцамі старэйшых класаў праз розныя краязнаўчыя крыніцы знаёмімся з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі краю. На музейным занятку для ІХ А класа “Вывучаем баявы шлях прадзедаў” з выкарыстаннем інфармацыйных парталаў “Памяць народа” і “Партызаны Беларусі” падрабязна рагледзілі ўзнагародныя лісты, дакументы перасыльных пунктаў няпростага салдацкага шляху і жыццёвага лёсу прадзеда Сарокінай Дар'і Крышчановіча Аляксандра Адамавіча.

У час экскурсіі “Кайкаўскі лес - партызанскі край” разважалі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі 8 В класа пра мужнасць і здраду, пра пакуты акупацыйнага рэжыму, пра складанасці маральнага выбару чалавека на вайне.

З настаўнікамі гісторыі загадчык музея Леўкавец М.М. абмеркавалі ўключэнне рэгіянальнага кампаненту пры выкладанні асобных тэм праграмы вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі”.

21-22 кастрычніка адбудзецца рэспубліканскі форум музеяў, на якім будзе прадстаўлена пошукава-даследчая дзейнасць народнага музея “Гісторыя п. Міханавічы”.

Разделы сайта