Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.10.2021

Дзень маці

Дзень маці - міжнароднае свята, якое ў розных краінах прыпадае на розныя даты. У Беларусі яго адзначаюць 14 кастрычніка. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама - самы галоўны чалавек жыцця. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Мамам, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.

З 11 кастрычніка па 17 кастрычніка 2021 г. у мэтах духоўна-маральнага і мастацка-эстэтычнага развіцця навучэнцаў, да свята Дзень Маці быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія ахопліваюць ўдзельнікаў усіх узроставых груп. Былі праведзены класныя гадзіны прысвечаныя гэтаму святу: “Зазірніце ў мамчыны вочы”, “Прафесіі нашых мам”, “Беражыце бабуль і матуль”, “Летапіс маёй сям'і”; “Нашы сямейныя традыцыі”. У рамках пазаўрочнай дзейнасці былі зробленыя прыгожыя віншавальныя вырабы, малюнкі для мам. Класныя кіраўнікі 1 “Б”, 2 “Б”, 3 “А” класаў разам з дзецьмі запісалі віншавальныя ролікі для мам. У сацыяльнай групе Instagramпрайшоў чэлендж #фотосмамой, а таксама шмат вучняў прынялі удзел у акцыі #пісьмомаме#брпо і напісалі лісты-прызнанне ў каханні сваім самым дарагім матулям у гэты выдатны і светлы дзень

  

Разделы сайта