Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.10.2021

“Музей для усіх!” Тыдзень музеяў устаноў адукацыі

“Музей для ўсіх”. Пад такім дэвізам пройдуць мерапрыемствы Тыдня музеяў устаноў адукацыі (з 18 кастрычніка па 23 кастрычніка) ў народным музеі “Гісторыя п. Міханавічы”.

Далучайцеся да занятка па складанні радаводаў у панядзелак і сераду на шостым уроку разам з шасцікласнікамі. У панядзелак на сёмым уроку запрашаем на занятак па вывучэнні баявога шляху прадзедаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У аўторак на сёмым уроку адбудзецца экскурсія “Старонкі мужнасці. Кайкаўскі лес - партызанскі край”, а затым пройдзе экскурсія для малодшых навучэнцаў па выставе “Паклон табе, салдат Перамогі!”. У чацвер чакаем тых, хто цікавіцца гісторыяй школы на шостым уроку.

Музей чакае сваіх наведвальнікаў не толькі на гэтыя, але і іншыя мерапрыемствы Тыдня музеяў устаноў адукацыі. Дзверы музея адчынены для кожнага, хто цікавіцца гісторыяй і культурай краю, і на перапынках, і пасля вучэбных заняткаў. Дарэчы, як і заўсёды.

Разделы сайта