Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.10.2021

Педмарафон. Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны

8 кастрычніка 2021 года ў рамках XI педагагічнага марафону «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны» прайшоў дзень работніка сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.

У межах тэматычнага дня “Патрыятызм як аснова фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцяў асобы дзіцяці” з мэтай павышэння кампетэнтнасці, удасканалення прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў І–ІV класаў па пытаннях арганізацыі работы з законнымі прадстаўнікамі праведзены круглы стол «Роля сям’і і ўстановы адукацыі ў працэсе духоўна-маральнага станаўлення навучэнцаў». Класныя кіраўнікі пазнаёміліся з найбольш эфектыўнымі формамі работы з сям'ёй, у тым ліку, з рэкамендацыямі па ажыццяўленні дыстанцыйнага ўзаемадзеяння. Педагогі ў ходзе круглага стала падзяліліся вопытам выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу народнай педагогікі і сямейных каштоўнасцей, праваслаўных традыцый беларускага народа.

Для класных кіраўнікоў V-ХІ класаў педагогам сацыяльным Шафранскай Л.А. была праведзена педагагічная дыскусія “Фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у навучэнцаў на вучэбных занятках і ў пазакласнай дзейнасці”. У ходзе дыскусіі былі вызначаны найбольш эфектыўныя формы работы, напрыклад, выкарыстанне ІКТ, інтэрактыўных форм работы.

Формы ўзаемадзеяння і арганізацыі сумесных мерапрыемстваў з праваслаўным прыходам аг.Міханавічы могуць быць разнастайныя:

тэматычныя сустрэчы, круглыя сталы па духоўна-маральнай тэматыцы;

інтэрактыўныя формы (дыспуты, дыскусіі, ток-шоў, якія ўяўляюць сабой жывое абмеркаванне тэм, якія хвалююць моладзь);

удзел у дабрачынных грамадска-карысных і асветніцкіх акцыях.

 

Педагогі дадатковай адукацыі ў межах педагагічнага марафона правялі майстар-класы заняткаў па тэмах “Канструяванне ў тэхніцы квілінг. Выраб паштоўкі на падарунак для матулі”, “Падарожжа ў Угадайку”, “Жывапіс. Асенні нацюрморт”, “Графіка”

 

Разделы сайта