Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

07.10.2021

Педмарафон

6 кастрычніка 2021 года ў межах педагагічнага марафону на метадычным аб’яднанні настаўнікаў гуманітарных дысцыплін у 14.00 у кабінеце беларускай мовы і літаратуры была праведзена квэст-гульня для настаўнікаў “У лабірынце педагагічных ідэй”. Мэта гульні - пошук інавацыйных тэхналогій узаемадзеяння настаўнікаў, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці ў аспекце прымянення ў адукацыйным працэсе квэст-тэхналогіі. Гульня праходзіла па тэматычных блоках(станцыях) – “Я – прафесіянал”, “Майстэрства і пошук”, “Педагагічная трыбуна”,“СтартКвэст”, “Перапынак”. Настаўнікі пры выкананні задання(рэбусы,шыфты) атрымлівалі падказку, якая вызначала наступнае заданне.

На кожнай станцыі (блоку)пасля правільна выкананага задання ўдзельнікі атрымлівалі канверт з літарай,з якіх у канцы складаецца слова-падказка месца, там, дзе знаходзіцца сюрпрыз - "Карысныя парады настаўнікам".

У канцы гульні была праведзена рэфлексія"Педагагічная метафара": выкарыстоўваючы рад метафарычных асацыятыўных карт Г.Кругер "Я і ўсе-ўсе-ўсе"выбіралі тую, якая ў найбольшай ступені адлюстроўвае асаблівасці ўзаемадзеяння, якое адбылося.

 

Метадычнае аб’яднанне фізіка-метадычных дысцыплін прымала актыўны ўдзел у майстар-класе “Прымяненне тэхналогіі крытычнага мыслення на ўроках матэматыкі”. Рэц Л.І. пазнаёміла з базавай мадэллю тэхналогіі і рознымі яе стадыямі на этапах урока. Яна адзначыла, што выкарыстанне прыему маркіроўкі тэксту прымушае вучня ўдумвацца, развіваць сістэматычнасць мыслення і ўменне выдзяляць новае, што дазваляе асэнсаваць прачытанае і згуртаваць гэту інфармацыю ў канспект. Дадзены прыем дазваляе зрокава ўбачыць сутыкненне старых ведаў з новымі. Людміла Іванаўна прапанавала фрагмент гульні “Веру, не веру”, якую можна выкарыстоўваць для пастаноўкі мэты ўрока, пазнаеміла з тэхналагічнымі картамі і дрэвамі ведаў, якія яна складае з вучнямі для сістэматызацыі ведаў. Настаўнікі МА адзначылі, што выкарыстанне тэхналогіі крытычнага мыслення дазваляе ўроку стаць “тэатрам” дзеянняў вучня, які становіцца актыўным удзелінікам падукацыйнага працэсу, які самастойна плануе сваю вучэбную дзейнасць, што дазваляе развіваць разумовыя навыкі навучэнца неабходныя не толькі ў вучобе,але і ў звычайным жыцці.  

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў англійскай мовы прымала актыўны ўдзел у майстар-класе “Праектная дзейнасць як сродак ацэнкі сфармірованасці кампетэнцый вучняў на ўроках англійскай мовы”. Нікіфарава А.С. падзялілася сваімі прафесійнымі ведамі і раскрыла   сакрэты выкарыстання праектнай тэхналогіі ў якасці эфектыўнага інструмента фарміравання камунікатыўнай і вучэбна-пазнавальнай кампетэнцый. Алёна Станіславаўна адзначыла , што дзякуючы выкарыстанню метадаў праектнай тэхналогіі на ўроках англійскай мовы вучні авалодваюць навыкамі вырашэння складаных камунікатыўных задач, пашыраюць лінгвістычны кругагляд, ўдасканальваюць маўленчы этыкет і прымяняюць свае навыкі і ўменні на практыцы праз маналагічнае і дыялагічнае маўленне па тэме. Алёна Станіславаўна прапанавала настаўнікам МА англійскай мовы апрабаваць комплекс заданняў для фарміравання навыкаў дыялагічнага маўлення: падрыхтоўчыя практыкаванні (лексічныя, граматычныя практыкаванні на імітацыю, падстаноўкуі трансфармацыю) і ролевыя гульні. Настаўнікі удзельнічалі ў ролевай гульні”Турыст і турагент”, на аснове якой падрыхтавалі праект “Interesting Places”. Настаўнікі МА адзначылі, што прапанованы комплекс заданняў дае магчымасць вучням свабодна выказваць свае думкі, актыўна ўступаць у дыялог, адчуваць сябе суб’ектам міжкультурнай камунікацыі і дасягаць больш высокага ўзроўню дыялагічных навыкаў, што садзейнічае фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў- асноўнай мэты навучанню замежнай мове.

Настаўнікі грамадска-прыродазнаўчых праводілі майстар-клас "Выкарыстанне интеллект-карт на ўроках хіміі", у ходзе правядзення якога педагогі азнаёміліся з перавагамі выкарыстання гэтага метаду, асаблівасцямі пабудовы інтэлект-карт, асаблівасцямі іх выкарыстання на ўроках, а таксама змаглі паспрабаваць самі стварыць интеллект- карту.

Разделы сайта