Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.10.2021

Дзень класных кіраўнікоў, кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі і педагогаў, якія рэалізуюць накірунак адукацыйнага турызму

5 кастрычніка 2021 года педагогі Міханавіцкай сярэдняй школы, якія выконваюць функцыі класных кіраўнікоў далучыліся да ХІ педагагічнага марафона педагогаў Мінскага раёна “Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм – ключавы рэсурс адукацыі Міншчыны”.

У межах тэматычнага дня “Патрыятызм як асноўная каштоўнасць, якая злучае мінулае, сучаснасць і будучыню” для класных кіраўнікоў І – ІV класаў ў форме творчай справаздачы быў прадстаўлены педагагічны вопыт педагога-арганізатара Лавіцкай Кацярыны і рэдакцыі школьнай газеты “Школьны Бум”. Школьная газета - гэта гісторыя школы, яе мінулае, сучаснасць і будучыня. Штогод выходзіць сем нумароў газеты, якую з задавальненнем чытаюць вучні і педагогі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пімашэнка Юрый Іванавіч зазначыў, што творчы падыход педагога-арганізатара ў адлюстраванні навін, мерапрыемстваў на старонках газеты “Школьны БУМ”, а таксама, у сеткавых групах тэлеграм-канал “Михановичская средняя школа”, УКантакце “Школа п. Михановичи” , Інстаграм “school_mihani”, сеткавых групах Вайбер садзейнічае не толькі фарміраванні інфармацыйнай культуры навучэнцаў, але і выхаванні лепшых якасцяў асобы.

Для класных кіраўнікоў V-ХІ класаў загадчык музея Леўкавец М.М. прадставіла краязнаўчыя экскурсійныя маршруты, асобна адзначыла важную ролю рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу прафарыентацыйных экскурсій. Выкарыстанне рэгіянальнага краязнаўчага кампаненту можа праходзіць як праз арганізацыю экскурсій па прадстаўленых маршрутах, так і праз завочныя падарожжы з дэманстрацыяй фота і відэаматэрыялаў. Напрыклад, для правядзення завочнай экскурсіі па маршруту “Хачу ў чыгуначнікі!” можна выкарыстоўваць відэакскурсію па маршруту і скрэйч праект “Дзе вучацца на чыгуначніка?” . Папулярызацыя прафарыентацыйных экскурсій з наведваннем вытворчых і гаспадарчых аб’ектаў, прадпрыемстваў свайго рэгіёна, краіны – адзін з запатрабаваных напрамкаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, які садзейнічае прафесійнаму самавызначэнню вучняў.

Разделы сайта