Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.07.2021

Прыём у X клас

Залічэнне асоб у X клас у 2021 годзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пункта 95 Палажэння аб заснаванні агульнай сярэдняй адукацыі (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.03.2018 № 10, ад 02.12.2019 № 180).

У 2021/2022 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі "Міханавіцкая сярэдняя школа" плануецца адкрыццё профільнай групы з вывучэннем на павышаным узроўні наступных прадметаў:

“Матэматыка”, “Беларуская мова”, “Англійская мова”, “Хімія”, “Біялогія” (выбіраецца 2 прадмета).

Залічэнне навучэнцаў у профільную групу - на конкурснай аснове: сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі - не ніжэй за 6 балаў, адзнакі па профільных вучэбных прадметах не ніжэй за 7 балаў.

Для навучэнцаў базавай групы будзе арганізавана навучанне па прафесіі рабочых (служачых) «Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын)», «Швея» ў рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне». Калі маюцца медыцынскія супрацьпаказанні, то на падставе медыцынскага заключэння навучэнец вызваляецца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" (медыцынская даведка для вызвалення прадастаўляецца пры падачы дакументаў).

Дакументы, неабходныя для залічэння ў X клас:

- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

- заява законных прадстаўнікоў непаўналетняга;

- даведка аб стане здароўя з групай для заняткаў на ўроках фізічнай-культуры і здароўя;

- копія пашпарта законнага прадстаўніка;

- копія пашпарта навучэнца.

Прыём дакументаў у X клас з 12.06.2021 па 28.08.2021

Разделы сайта