Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.04.2021

Міжнародны дзень памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка Міжнародны дзень памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

24 красавіка ў музеі “Гісторыя п. Міханавічы” прайшло мерапрыемства “Чарнобыль. Памяць праз гады” для навучэнцаў 6-х класаў. Мэта сустрэчы - захаваць гісторыю лёсаў адважных людзей- ліквідатараў аварыі на ЧАЭС, у тым ліку, і жыхароў п. Міханавічы, якія самааддана, рызыкуючы жыццём і здароўем, ратавалі свет ад страшнай катастрофы.

У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных 35-ай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прапануе прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма “Колокол Чернобыля”.

З 05 красавіка па 26 красавіка праходзіў конкурс дзіцячых малюнкаў-выстава “Чарнобыль 35 - погляд праз гады”.

А 26 красавіка пройдзе адзіная інфармацыйная гадзіна да Дня памяці Чарнобыльскай трагедыі: “Урокі Чарнобыля”, “Стойкасць і гераізм ліквідатараў аварыі на ЧАЭС”. Навучэнцы ўспомняць трагічныя вехі падзей чарнобыльскай бяды.

Аб чарнобыльскай трагедыі забываць нельга. Чарнобыль стаў урокам для ўсяго чалавецтва.

Разделы сайта