Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.04.2021

КНІГА ПАМЯЦІ. Прадзедам прысвячаецца…

Хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя бацькі, жыхары п. Міханавічы!

Вы можаце адшукаць сапраўдныя дакументы сваіх родных на парталах «Памяць народа» і «Партызаны Беларусі».

Вы можаце адкрыць на працягу пяці хвілін невядомыя старонкі мужнасці герояў сваёй сям'і. Вам толькі трэба ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку свайго прадзеда. Год яго нараджэння і месца прызыву (часцей за ўсё гэта радзіма вашых продкаў) дапаможа вам распазнаць прадзеда сярод аднолькавых прозвішч і імен.

На старонках групы Вконтакте “Михановичи. Музей” змяшчайце фатаграфіі, скрыншоты баявога шляху героя вайны, спасылкі на ўзнагароды і сапраўдныя дакументы.

Так мы створым электронную Кнігу памяці. Вашы матэрыялы папоўняць фонд народнага музея "Гісторыя п. Міханавічы".

На сённяшні дзень створаны тры Книгі Памяці, прысвечаныя загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну жыхарам вёсак Міханавічы. Астравы, Аляксееўка. З імі вы можаце пазнаёміцца на сайце ўстановы адукацыі

НАПІШАМ КНІГУ ПАМЯЦІ РАЗАМ!

Разделы сайта