Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.04.2021

Рэспубліканская акцыя “Прыйдзі і пакланіся”

У перыяд з 25 сакавіка па 05 красавіка 2021 года праводзіцца рэспубліканская акцыя “Прыйдзі і пакланіся” па ўвекавечанні і захаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны ў межах 77-й гадавіны з дня спалення Хатыні - сімвала ўсіх спаленых беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вучнямі Міханавіцкай сярэдняй школы з году ў год вядзецца праца па вывучэнні старонак ваеннай гісторыі. На працягу гэтага года праходзяць пазакласныя мерапрыемствы “Кнігу памяці напішам разам”. Асноўная мэта акцыі: навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак шукаць звесткі аб сваіх родных, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, на сайтах “Памяць народа”, “Дарогамі памяці”, “Партызаны.by”. Вучні не толькі знаёмяцца з магчымасцямі інтэрактыўных інфармацыйных парталаў, але і кожны з іх можа самастойна адшукаць звесткі пра баявы шлях прадзедаў, дакументы пра іх узнагароды і подзвігі.

22 сакавіка 2021 года прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна да Дня памяці ахвяр Хатыні “Гук званоў Хатыні мы не забудзем”, а таксама быў прапанаваны прагляд відэафільма “Уся праўда пра Хатынь”.

Разделы сайта