Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.09.2020

Тыдзень бяспекі дарожнага руху

Традыцыяйна у першы тыдзень навучальнага года “Міханавіцкая сярэдня школа” праводзіць Тыдзень бяспекі дарожнага руху. На працягу гэтага Тыдня ў школе былі праведзены розныя па форме мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожнага траўматызму.

Навучэнцы пачатковай школы ўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах на веданне правілаў дарожнага руху, сігналаў святлафора, правілаў паводзінаў у грамадскім транспарце і на дарозе. З навучэнцамі праводзіліся класныя гадзіны на тэмы: “Вуліца і пешаходы”, “Дзе і як бяспечна пераходзіць дарогу”, “Дарожныя знакі, якія павінен ведаць кіроўца веласіпеда”. Быў абноўлены куток бяспекі дарожнага руху.

З вучнямі і іх бацькамі былі праведзены прафілактычныя заняткі па вывучэнні і адпрацоўцы навыкаў бяспечных паводзін на дарозе пры руху па бяспечным маршруце “Дом - школа – дом”.

Члены атрада ЮІД правялі рэйд па вывучэнню наяўнасці флікераў. А для першакласнікаў прайшло мінісвята “Пасвячэнне ў пешаходы”.

Неабходна адзначыць, што перад пачаткам і пасля заканчэння вучэбных заняткаў педагогі школы нагадваюць навучэнцам асноўныя палажэнні дзіцячай бяспекі ў рамках правядзення тэматычных заняткаў “Хвілінка бяспекі”.

 

Разделы сайта