Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

26.08.2020

“Увага — дзеці!”

Вялікую небяспеку для вадзіцеляў на праезнай частцы ўяўляюць дзеці. Яны не заўсёды ўсведамляюць небяспеку, адрозніваюцца непаслядоўнасцю дзеянняў. Вадзіцель, ведаючы аб гэтым, павінен успрымаць з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы, або нават ля краю тратуара, як сігнал трывогі і не спрабаваць аб’ехаць яго. Яно можа нечакана памяняць накірунак руху. Такія месцы вадзіцель павінен праязджаць з асаблівай асцярожнасцю і толькі тады, калі ўпэўнены, што дзіця бачыць аўтамабіль і не рухаецца.

Асаблівую небяспеку ўяўляе перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху ў месцах масавага перамяшчэння дзяцей — ля школ, дзіцячых садкоў, пляцовак, калі на праезнай частцы, або ў непасрэднай блізкасці ад яе яны знаходзяцца.

Часта дарожна-транспартныя здарэнні з дзецьмі адбываюцца ў сітуацыях, калі яны аказваюцца паміж сустрэчнымі патокамі транспарту. Калі ў такой сітуацыі дзіця бачыць аўтамабіль — небяспека меншая, калі ж яно глядзіць у адваротны бок — небяспека ўзрастае, паколькі няма ўпэўненасці ў тым, што яно заўважыць транспартны сродак. Асаблівую ўвагу неабходна праяўляць у сітуацыях, калі дзіця на праезнай частцы дарогі стаіць спіной да рухаючагася аўтамабіля, або яго ўвагу адцягваюць іншыя дзеці, якія перайшлі ўжо дарогу, а таксама ў выпадках, калі на сярэдзіне дарогі знаходзіцца група дзяцей. Вадзіцель ў такіх абставінах у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, павінен быць гатовы знізіць хуткасць, або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на дзяцей. Варта падкрэсліць, што выконваць гэтыя патрабаванні вадзіцель абавязаны ўсюды, у тым ліку і пазапешаходнымі пераходамі.

Няправільныя паводзіны бацькоў на дарозе разам з дзіцем могуць перакрэсліць веды і навыкі, атрыманыя ім раней. Таму з дзіцем не павінна быць ніякай спешкі на праезнай частцы, ніякіх пабочных размоў у час пераходу вуліцы, ніякіх парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Дзіця неабходна вучыць бачыць аб’екты, абмяжоўваючыя бачнасць рухаючыхся транспартных сродкаў — насаджэнні ля пад’езда, аўтамабілі, што стаяць, рог дома і іншыя прадметы. Дзіця павінна прывыкнуць да таго, што неабходна ацэньваць абстаноўку, перш чым выйсці з-за гэтых аб’ектаў на праезную частку дарогі.

У сувязі з пачаткам навучальнага года, з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у перыяд з 25 жніўня па 05 верасня 2020 на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага — дзеці!” і Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Будзьце прыкладам свайму дзіцяці” 28 жніўня 2020 года

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай.

У сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам новага навучальнага года, у мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў ДАІ праводзіць акцыю “Увага – дзеці”

ДАІ просіць бацькоў прыняць меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі, не пакідаць із без нагляду на дарозе і быць прыкладам у выкананні ПДР.

Разделы сайта