Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.09.2019

Урачыстая лінейка

У школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года “Добры дзень, школа!”

 

2 верасня ў Міханавіцкай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года. У вялізную і займальную краіну ведаў у нашай школе адправіліся 760 навучэнцаў, з іх 80 першакласнікаў.

Па традыцыі на ўрачыстых лінейках вучняў, іх бацькоў і педагогаў віталі ганаровыя госці: намеснік старшыні Міханавіцкага сельскага савета Таццяна Іванаўна Вітушка, настаяцель храма свяціцеля Дзмітрыя Растоўскагаў аг.Міханавічы –айцец Дзмітрый, прадстаўнік Мінскай цэнтральнай районнай бібліятэкі Елена Анатольеўна Шэглова.

Пасля ўрачыстага мерапрыемства ў школе прайшой першы урок ведаў і міру «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».

Жадаем усім у 2019/2020 навучальным годзе выдатнага настрою, нястомнага імкнення да новых дасягненняў і адкрыццяў, творчасці, моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Са святам, дарагія першакласнікі! Са святам, дарагія настаўнікі, навучэнцы школы, бацькі і ўсе прысутныя. Са святам, родная школа!

 

Разделы сайта