Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Приём в X класс

Паважаныя бацькі!

Прыём (залічэнне) асоб у X клас сярэдніх школ для асваення зместу адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму па конкурсу на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта" Аб устанаўленні кантрольных лічбаў прыёму на 2026/2027 навучальны год " ад 03.04.2026 № 376 : Х клас - 30 чалавек.

Умовы прыёму ў X клас

Міністэрства адукацыі адкарэктавала тэрміны прыёму ў 10-ы і 11-ы класы гімназій і школ

Адпаведная пастанова ведамства ад 5 красавіка 2024 года №39 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. (спасылка)

Дакументам унесены змены ў пастанову Міністэрства ад 17 жніўня 2022 года №269. Так, у правілах прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях у новай рэдакцыі выкладзена Частка другая пункта шэсць. Калі раней тыя, хто меў намер пайсці ў 10-ы клас гімназіі, заяву падавалі ў прыёмную камісію з 12 чэрвеня па 10 жніўня, а на вольныя месцы ў 11-м класе - па 17 жніўня, то цяпер устаноўлены адзіны тэрмін для двух класаў - з 12 чэрвеня па 17 жніўня.

Таксама дапоўнены часткі першая і другая пункта 10. Адзначана, што сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (сярэдні бал выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) пры прыёме (залічэнні) на свабодныя месцы ў 11-ы клас) вызначаецца з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення да адзінак (цэлых).

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міханавіцкая сярэдняя школа» ў 2026/2027 навучальным годзе ажыццяўляе набор вучняў у X клас для навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

павышаны ўзровень вывучэння вучэбных прадметаў “Замежная мова”, “Беларуская мова”, “Грамадазнаўства”;

профільныя клас (група) інжынернай накіраванасці.

Заява пры прыёме ў X клас профільны  сярэдніх школ падаецца ў прыёмную камісію школы ў перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня, у 10 клас базавы да 28 жніўня.

ГРАФІК РАБОТЫ ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ
(прыёмная, 2 паверх)
з 12 чэрвеня па 17 жніўня
панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 09:00 да 17:00
аўторак з 11:00 да 19:00

 

Пры падачы заявы  прад’яўляюцца наступныя дакументы:

  • заява (Згода аднаго з законных прадстаўнікоў), ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком;
  • медыцынская даведка аб стане здароўя;
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал).

Кантрольныя лічбы прыёму зацвярджаюцца штогод Упраўленнем па адукацыі Мінскага райвыканкама.

Да конкурсу ў сярэдніх школах дапускаюцца абітурыенты:

адзнакі па кожным з вучэбных прадметаў, якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні не ніжэй за 7 (сем) балаў і сярэдні бал выніковай атэстацыі – не ніжэй за 7 (сем) балаў.

у профільных класах аграрнай накіраванасці дапускаюцца абітурыенты, якія маюць адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па кожным з вучэбных прадметаў, якія вызначаны для вывучэння на павышаным узроўні, і сярэдні бал выніковай атэстацыі не ніжэй за 5 (пяць) балаў.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў навучальным годзе, папярэднім годзе прыёму (залічэння), нездавальняючую ацэнку паводзін.

На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня дырэктарам школы выдаецца загад аб прыёме (залічэнні) вучняў у профільны клас.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефонах:

Дырэктар школы-Марусева Ірына Іванаўна 8-017 514 84 50

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце-Гаўрылаў Пётр Пятровіч 8-017 514 84 51

ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 17 августа 2022 г. № 269 О приеме лиц для получения общего среднего образования в гимназиях, средних школах

Постановление Министерства образования от 5 апреля 2024 г. № 39 скорректировано постановление ведомства от 17 августа 2022 г. № 269 «О приеме лиц для получения общего среднего образования в гимназиях, средних школах»  

Источник: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2024/april/77558/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Разделы сайта